Арганістаў запрашаюць на заняткі ў Баранавічах і Мядзведзічах
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пасля школы літургічных арганістаў адбудзецца майстар-класс для акадэмічных арганістаў
Касцёльных арганістаў запрашаюць у школу літургічнай музыкі ў Баранавічах, а акадэмічных арганістаў - на новыя майстар-класы у Мядзведзічах. З 18 па 20 верасня ў Баранавічах на базе рэкалекцыйнага дома Святой Троіцы парафіі Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай (Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6) адбудзецца трохдзённы курс па літургічнай музыцы для касцёльных арганістаў.
Настаўнікамі курса выступяць: ксёндз Павел Гедройць - пробашч парафіі ў Галынцы (Гродзенская дыяцэзія), выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі (Гродна), магістр музыкалогіі; Даніэль Прайзнер - галоўны арганіст у касцёле бл. Анэлі Салявы ў Кракаве, намеснік дырэктара Міжнавучальнага інстытута касцёльнай музыкі (Польшча), аўтар ідэі і стваральнік праграмнай і арганізацыйнай канцэпцыі Салезіянскай школы арганістаў у Пшэмыслі, дацэнт Акадэміі музыкі ў Кракаве, канцэртуючы арганіст, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Заняткі пабудаваны па прынцыпе модульнасці. Пачатак заняткаў 18 верасня (пятніца) у 14:00. Прадугледжана магчымасць частковага удзелу (не ва ўсе дні школы). Для удзельнікаў - магчымасць пражывання і харчавання.
Пасля школы літургічных арганістаў з 21 па 22 верасня адбудзецца майстар-класс Даніэля Прайзнера для акадэмічных арганістаў ў касцёле святых Пятра і Паўла ў вёсцы Мядзведзічы (Ляхавіцкі раён).
Запіс па адрасе argany@tut.by
Media
Related items
-
«Дакладна ведаю, што яна пойдзе на Неба». Пробашч напісаў пра памерлую парафіянку так, як ніхто не пісаў
-
Першы ў Беларусі святар з Індыі пачаў служыць у Брэсцкай вобласці
-
Топ-7 фота і відэа: католікі Беларусі святкуюць Божае Нараджэнне
-
У Сапоцкіне паказалі, як выглядае згарэлы дах касцёла, і пачалі рамонт
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў