BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Фэст у Будславе-2021: праграма, прамая відэа-трансляцыя

Традыцыйная працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай пачнецца ў 23.30

Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе ў 2021 годзе пройдуць 2-3 ліпеня. Праграму фэсту апублікаваў Catholic.by. Глядзіце прамую трансляцыю ўрачыстасцяў тут >>>

Дарэчы, на аднаўленне святыні пасля пажару сабрана ўжо амаль 850 тысяч рублёў. Скласці свае ахвяраванні можна наступнымі спосабамі.

2 ліпеня, пятніца

12.00 - святая Імша з новапрэзбітэрамі; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Юрый Касабуцкі

15.00 - Вяночак да Божай Міласэрнасці

18.00 - святая Імша для пілігрымаў; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

20.00 - жывы Місійны Ружанец

23.30 - працэсія са свечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

3 ліпеня, субота

0.00 - святая Імша ў інтэнцыі адбудовы Будслаўскай святыні. Узначальвае цэлебрацыю Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч

8.45 - Фацімскі Ружанец; праводзіць «Легіён Марыі»

10.00 - святая Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч. на заканчэнне святой Імшы - Эўхарыстычная працэсія

Паколькі пасля пажару будслаўская базыліка знаходзіцца ў аварыйным стане, у сувязі з чым уваход у будынак і набліжэнне для яго забаронены, усе малітвы і цэлебрацыі будуць адбывацца на палявым алтары на адкрытым паветры. Тут жа будзе знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай для ўшанавання вернікамі.

Размяшчэнне пілігрымаў і аўтатранспарту

З боку Даўгінава: паркоўка перад Будславам на полі; З боку Крывічоў: паркоўка на старым аэрадроме, намётавы гарадок.

Запіс інтэнцый

Інтэнцыі на святую Імшу будуць прымацца і запісвацца ў двух намётах каля плябаніі і насупраць плябаніі.

Споведзь

Споведзь будзе адбывацца на вызначаным месцы за плябаніяй: 2 ліпеня, пятніца - 11.00 - 13.00 і ад 17.00. 3 ліпеня, субота - ад 8.00. Падчас споведзі выкарыстанне медыцынскай маскі абавязкова. Арганізатары звяртаюцца да ўдзельнікаў з вялікай просьбай падчас усіх набажэнстваў і мерапрыемстваў захоўваць належныя санітарныя прадпісанні і сацыяльную дыстанцыю, а таксама строга выконваць патрабаванні адносна правядзення масавых мерапрыемстваў і набажэнстваў.

Last modified onСубота, 03 Ліпень 2021 12:15
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць