«Быў бізнэсмэнам, а ў 50 гадоў пачуў пакліканне». Першы ў Беларусі святар-афрыканец служыць у Гомелі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Comments (2)
Айцец Майкл скончыў універсітэт у СССР, ведае рускую мову, а цяпер вучыць беларускую
Свае першыя імяніны ў Гомелі адзначыў каталіцкі святар Майкл Уйяммаду Окіка. 29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, вернікі гомельскай парафіі Унебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі павіншавалі айца Майкла (Міхала) з імянінамі. Ён - святар-манах з ордэна святога Паўла, першага пустэльніка (паўліны) і першы каталіцкі святар-афрыканец, які служыць у Беларусі.
Айцу Майклу 61 год, ён родам з Нігерыі, а стаў святаром усяго два гады таму. У яго незвычайная гісторыя жыцця:
- Узрост для Бога не мае значэння. Я вучыўся ў Савецкім Саюзе і пасля вучобы вярнуўся ў сваю краіну. Там я стаў бізнэсмэнам, і амаль у 50 гадоў зразумеў сваё пакліканне, пачуў Езуса, - распавядаў айцец Майкл пасля святарскага пасвячэння, якое атрымаў ва Украіне.
У 1981 годзе нігерыец прыехаў у СССР, дзе скончыў Данецкі дзяржаўны універсітэт. А затым вярнуўся ва Украіну і ў 2010 г. пачаў манаскую фармацыю ў кляштары паўлінаў у Марыупалі. На святара вучыўся ў Інстытуце св. Тамаша Аквінскага ў Кіеве. Пасля пасвячэння ў 2019 г. служыў ва Украіне, затым - у Камеруне, а ў 2021 г. прыехаў у беларускі Гомель - бо ў тутэйшай маладой парафіі, якая будуе новы касцёл, была патрэба ў вікарыі.
Айцец Майкл - актыўны прапаведнік Божага Слова, ён быў выхаваны ў харызматычных рухах, якія распаўсюджаны ў Нігерыі. Святар ведае рускую мову і вучыць беларускую, таксама служыць святую Імшу па-ангельску для замежных студэнтаў-католікаў з гомельскіх вну.
Media
Related items
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік
-
Кардынал Гуджэроці звярнуўся да дзяржслужачых і ўсіх жыхароў Беларусі
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Святар распавёў пра здарэнне на трасе Мінск – Гродна і як яго ўратаваў Ружанец
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
Глядзім у відэафармаце
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу