«Мы яшчэ раз кажам: ніколі зноў!» Праваслаўная верніца напісала абраз святога Андрэя Баболі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Гісторыя ведае і зваротныя прыклады, калі католікі распраўляліся з праваслаўнымі. Варта такое не забываць, бо памяць становіцца малітоўнай, калі мы іх ўзгадваем», – лічыць мастачка.
Праваслаўная верніца, мастачка, іканапісец Ксіша Анёлава (Ксенія Пятросава) напісала абраз святога Андрэя Баболі, дзень памяці якога адзначаецца ў Каталіцкай царкве 16 траўня. Менавіта ў гэты дзень у 1657 годзе гэты каталіцкі прапаведнік, Апостал Палесся, быў замучаны і жорстка забіты ваяўнічымі праваслаўнымі казакамі. Падрабязная гісторыя – тут >
Як распавяла Katolik.life мастачка, абраз яна напісала на паперы 16 траўня адмыслова да дня памяці святога, а пазней плануе зрабіць ікону на дошцы – бо адчувае такую патрэбу як верніца.
«Бо гісторыя ведае і Андрэя Баболю, і зваротныя прыклады, калі католікі распраўляліся з праваслаўнымі. Мне падаецца, праз успамін такіх прыкладаў мы яшчэ раз кажам: ніколі зноў! Варта такое ведаць і не забываць, бо памяць становіцца малітоўнай, калі мы іх ўзгадваем, нешта робіць з намі на ўзроўні чалавека, які слухае Бога».
Мастачка дадала, што сёння просіць, каб святы Андрэй Баболя маліўся да Бога «аб літасці да ўсіх нас».

Цэнтральныя ўрачыстасці ўшанавання мучаніка адбудуцца 20 траўня ў Янаве Палескім – на месцы забойства святога Андрэя Баболі.
Нагадаем, Ксіша Анёлава цяпер малюе партрэты беларускіх зняволеных >
Related items
-
Скандзіравалі «Беларусь!» перад Папам, пачулі пра сваю місію, перажылі гістарычную падзею: 500 беларускіх католікаў у Рыме
-
Святар распавёў пра здарэнне на трасе Мінск – Гродна і як яго ўратаваў Ружанец
-
Старадаўнюю капліцу знесла аўто ў Смаргонскім раёне: якой яна была
-
500 вернікаў з Беларусі падарожнічаюць па Еўропе і дзеляцца ўражаннямі
-
Найбуйнейшая пілігрымка з Беларусі адпраўляецца ў Рым