BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Атрымалася! Беларускія католікі стварылі ўнікальную сістэму інфармацыі

Рэсурс, які паведамляе пра месца і час святой Імшы, выйшаў на ўзровень краіны. Валанцёраў запрашаюць далучацца: ад іх патрабуецца дзве хвіліны на тыдзень, а ўсё астатняе зробіць бот Аарон.

Праект «Час Імшы. Looking for God», створаны камандай энтузіястаў, выйшаў за межы Мінска. Katolik.life ужо распавядаў пра тое, што аўтары праекта паставілі мэту перайсці на новы ўзровень – пашырыцца на ўсю краіну. І гэта атрымалася: парафіі з іншых гарадоў ужо пачалі дадаваць у базу, цяпер іх звыш 30.

Далучэнне парафій працягваецца – практычна штодня ініцыятары паведамляюць пра ўваход у сістэму новых парафій. Сутнасць праекта заключаецца ў тым, каб сабраць у адным месцы і сістэматызаваць інфармацыю пра тое, дзе ў канкрэтны час адбываюцца рыма-каталіцкія і грэка-каталіцкія літургіі, а таксама звесткі пра святыя Імшы онлайн.

Праект унікальны тым, што створаны не толькі рэсурс, на якім прадстаўлена такая інфармацыя, але і сетка валанцёраў у парафіях. У кожнай парафіі, унесенай у сістэму, ёсць канкрэтны чалавек, які сам робіць абнаўленне звестак і сочыць за актуальнасцю інфармацыі – для дапамогі ў гэтым створаны спецыяльны бот Аарон.

Дагэтуль на сайце былі звесткі толькі з парафій Мінска. Сваю ідэю аўтары тлумачылі так: «Колькі разоў здаралася, што мы спрабавалі даведацца, дзе і а якой можна сустрэцца з Хрыстом у Мінску! А гэта не так проста – інфармацыя, схаваная ў глыбіні інтэрнэт-старонак і ў суполках сацсетак, часам была неактуальная».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Ініцыятары працягваюць пашырэнне праекта і запрашаюць валанцёраў з тых парафій, якіх пакуль няма ў базе. Для гэтага трэба перайсці па спасылцы «Стаць валанцёрам» на сайце Imsha.by. Кожны тыдзень трэба будзе прысвяціць праекту максімум дзве хвіліны, адзначаюць аўтары.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць