Мільён праглядаў у TikTok! Папулярны кантэнт стварае каталіцкі хор з Ліды
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Калектыў выкладвае не толькі песні, але і крэатыўныя ролікі на тэму этыкету ў храме, бліц-апытанкі, адказы святара. Праўда, аўтараў часам крытыкуюць у каментарах, і вось за што.
Працягваем знаходзіць годныя ўвагі актыўнасці хрысціянскіх вернікаў у Інтэрнэце і гэтым разам знаёмім з хрысціянскім хорам дзяцей і моладзі Singing Sercem («Спяваючыя сэрцам»). Калектыў мае старонкі ў YouTube і Instagram, але найбольшай папулярнасцю карыстаюцца відэа хору ў TikTok.
Адзін з ролікаў калектыву набраў звыш 1 мільёна праглядаў! Верагодна, гэта рэкорд для хрысціянскага кантэнту з Беларусі на гэтай платформе.
Singing Sercem – гэта хор з горада Ліды. Частку песень дзеці выконваюць па-польску – дзякуючы гэтаму сярод гледачоў шмат палякаў, што дадае папулярнасці ролікам. Апроч песень калектыў выкладвае крэатыўныя відэа на тэму этыкету ў касцёле – ролікі створаны дзецьмі і разлічаны на дзяцей і іх бацькоў (прыклады глядзіце ніжэй).
Акрамя таго, на наіўныя пытанні юнага вядоўцы адказвае пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ксёндз Андрэй Зноска. Таксама выходзяць ролікі з бліц-апытанкамі ў рубрыцы «З Сашай».
Відэа актыўна каментуюць, пры гэтым многія выказваюць пажаданні, каб замест польскай і рускай моваў аўтары часцей выкарыстоўвалі беларускую.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
@singing_sercem Молитва ?? . Niechaj będzie pochwalony Przenajświętszy Sakrament teraz i zawsze, i na wieki wieków. Amen. /3x . Нехай бэндзе похвалёны Пшэнайсвентшы Сакрамэнт тэраз и завшэ, и на веки векув. Амэн. /3х . #этикетвкостеле #singingsercem #католики ♬ original sound - Singing Sercem
@singing_sercem Этикет в Костеле ⛪️ #этикетвкостеле #singingsercem ♬ original sound - Singing Sercem
Related items
-
Беларускія манахі і манахіні ствараюць медыяпраект. Пра што яны распавядаюць?
-
«Гэта будзе бомба!» Яшчэ ў адным касцёле Мінска з'явіцца арган
-
Асноўныя праблемы Каталіцкай царквы назваў арцыбіскуп Кандрусевіч і даў прагноз на яе будучыню
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
Рэдкі прыклад: праваслаўны хор спявае на беларускай, украінскай ды іншых мовах