На 3 хросты 11 пахаванняў: паказальная статыстыка беларускай парафіі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Але ёсць як мінімум адна сельская парафія, дзе сітуацыя іншая.
Парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні падзялілася сваёй статыстыкай за год. Безумоўна, рабіць высновы па адной парафіі аб сітуацыі ва ўсёй Беларусі і нават рэгіёне не варта, аднак лічбы можна назваць паказальнымі.
Наваельня – гэта гарадскі пасёлак у сэрцы Беларусі, ён знаходзіцца не ў глыбокай правінцыі, а побач з раённымі цэнтрамі – гарадамі Дзятлава і Навагрудак.
Дык вось, у 2024 годзе ў парафіі было 3 хросты, 2 шлюбы і 11 пахаванняў, да Першай святой Камуніі рыхтуюцца 6 дзяцей. Усяго да парафіі, паводле дадзеных за мінулы год, адносяцца 125 дамоў, у якіх жывуць 268 чалавек. З іх: 232 католікі, 38 каталіцкіх сем’яў, 12 змешаных сем’яў, 15 сем’яў без сакрамэнту сужэнства, 37 адзінокіх.
Мы не сустракалі, каб іншыя парафіі публікавалі сваю статыстыку, але ў гарадах, безумоўна, сітуацыя будзе іншай. А калі ўзяць для прыкладу яшчэ адну правінцыйную парафію – у Варнянах – то яна ў сваім Instagram таксама часцей паведамляе пра смерці, чым пра хросты.
Аднак ёсць як мінімум адна сельская парафія з таго ж Гродзенскага рэгіёна, дзе сітуацыя лепшая. Санктуарый у Гудагаі ў сваіх сацсетках таксама фіксуе ўсе хросты, шлюбы і пахаванні парафіянаў. Паводле нашых назіранняў, там часцей паведамлялі пра хросты (на фота), чым пра смерці.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары