Топ-5 фота з Крыжовага шляху ў касцёлах Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У вялікіх парафіях прынята праводзіць асобныя набажэнства для моладзі і дзяцей.
Кожную пятніцу падчас Вялікага посту католікі праводзяць набажэнства Крыжовага шляху. Традыцыя перажывання Мукі Пана з'явілася ў XII-XIII стст. У памяць аб прыпынках Езуса на Яго пакутніцкім шляху будаваліся капліцы і такім чынам ствараліся Кальварыі (так называлася месца, дзе быў укрыжаваны Хрыстос).
Набажэнства складаецца з 14 стаянняў, якія ўяўляюць сабой успамін эпізодаў Мукі Сына Божага. Унутры каталіцкіх храмаў змяшчаюцца па перыметры чатырнаццаць абразоў або скульптурных кампазіцый. Удзельнікі набажэнства ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра пакуты Збавіцеля.
Падчас Крыжовага шляху чытаюцца разважанні. Таму ў вялікіх парафіях прынята праводзіць асобныя набажэнства для моладзі і дзяцей – каб праз скіраваныя менавіта да іх разважанні дапамагаць спасцігнуць сэнс Мукі Пана і суаднесці Крыжовы шлях Езуса з уласнай рэчаіснасцю.
Фота з Instagram падчас сёлетняга набажэнства ў парафіях благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне, святога Антонія Падуанскага ў Віцебску, кляштара сясцёр кармэлітак ад Дзіцяткі Езуса ў Брэсце, святога Юрыя ў Варнянах, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах.
Media
Related items
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі
-
«Духоўны комплекс» пабудуюць у Пружанах. Але штосьці тут не так