Як пачуваецца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і чаму важна не спыняць малітву?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Адпраўляе Імшу, ходзіць на шпацыр. Праведзеную хіміятэрапію перанёс без ускладненняў, але наперадзе новы курс.
Пасля таго, як месяц таму ў Мінску маліліся аб дары аздараўлення для Папы Францішка і арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча, стан Пантыфіка палепшыўся — пра яго здароўе рэгулярна інфармуюць ватыканскія медыя.
Звесткі пра стан 79-гадовага беларускага ганаровага іерарха з таго часу не абнаўлялі — апошнія весткі былі ад самога арцыбіскупа 17 сакавіка, калі ён распавёў пра метастазы ў лёгкіх праз анкалогію. Каб нагадаць пра неабходнасць далейшай малітвы за іерарха, даведаліся, як яго стан цяпер.
Па звестках вернікаў, арцыбіскуп працягвае праходзіць хіміятэрапію. Ён перажыў ужо два курсы ўвядзення прэпаратаў, а пасля Вялікадня прызначаны чарговы курс. Колькі іх будзе ўсяго — пакуль невядома.
Праведзеную тэрапію арцыбіскуп Тадэвуш перанёс добра, абышлося без ускладненняў.
Пасля двух курсаў лячэння ганаровы іерарх адчувае сябе па-ранейшаму. Прыходзіць у капліцу на малітву, адпраўляе сам святую Імшу, ходзіць на шпацыр вакол дома. Ён гатовы і далей наведваць парафіі і маліцца з парафіянамі па запрашэнні пробашчаў.
У Вялікі тыдзень арцыбіскуп мае намер наведаць некалькі парафій каля Мінска.
Як вядома, хіміятэрапія праводзіцца курсамі, якія доўжацца некалькі дзён, затым робіцца перапынак. Лячэнне па такой схеме часам можа працягнуцца да аднаго года — у залежнасці ад стану пацыента і рашэння медыкаў. Таму важна не спыняць малітву аб ганаровым іерарху.
Фота: апошні на дадзены момант публічны актуальны здымак арцыбіскупа — скрыншот відэа, апублікаванага 1 красавіка.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Самы медыйны і ўсмешлівы. Яшчэ адзін беларускі біскуп з'явіўся ў сацсетках
-
9 дзяцей і ўдвая больш дарослых загінулі пры абстрэле Крывога Рога – рэакцыя біскупа
-
Справу ксяндза Акалатовіча зноў разгледзелі ў судзе. Ці змянілі прысуд?
-
«Двойчы плакаў разам з ім». Арцыбіскуп Кандрусевіч даў шчырае інтэрв'ю блогеру
-
«Асабліва – за Радзіму». За што і чаму моляцца беларускія вернікі ў Дабравешчанне