«Прагнозаў ніхто не дае». Арцыбіскуп Кандрусевіч насуперак хваробе вядзе актыўную дзейнасць
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Іерарх звярнуўся з цеплымі словамі да беларусаў-католікаў у Маскве на роднай мове.
Духоўны лідар беларускіх католікаў арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, нягледзячы на ўзрост і цяжкую хваробу, працягвае актыўную душпастырскую дзейнасць, што можна назваць сапраўдным цудам.
Пан Бог адорвае заслужанага іерарха сваімі цудоўнымі ласкамі ў тым ліку дзякуючы малітве вернікаў за паважанага арцыбіскупа – каб нагадаць аб неабходнасці працягу гэтай малітоўнай падтрымкі, распавядаем апошнія навіны пра іерарха.
Нагадаем, 79-гадовы арцыбіскуп эмэрыт праходзіць лячэнне ад анкалогіі з метастазамі і перанёс ужо некалькі курсаў хіміятэрапіі. Пры гэтым, ён не спыняў сваё служэнне, і калі спачатку наведваў парафіі недалёка ад Мінска, то апошнім часам стаў прыязджаць да вернікаў у розных кутках Беларусі і нават рабіць замежныя візіты.
Падчас апошняй такой паездкі 27 траўня іерарх узначаліў урачыстую святую Імшу ў Маскве, дзе сустрэўся з суайчыннікамі, якія жывуць у расійскай сталіцы, а падчас службы звярнуўся з цеплымі словамі да беларусаў-католікаў на роднай мове.
Падчас Імшы арцыбіскуп не засяроджваўся на сваёй хваробе – толькі адзначыў, што сітуацыя са здароўем крыху стабілізавалася, і толькі Святому Духу, які часам прыносіць нечаканыя сюрпрызы, вядома, што будзе далей. Вернікі таксама даведаліся, што на цяперашні момант у іерарха невялікая рэмісія, але наколькі доўга ён зможа пратрымацца ў такім стане, не ведае – ніхто не дае прагнозаў.
Перад гэтым іерарх прыязджаў у Калінінград па запрашэнні біскупа дыяцэзіі для ўдзелу ў Пастырскай канферэнцыі і служыў там у дзвюх парафіях.
Там жа размову з арцыбіскупам запісаў айцец Яраслаў Мітжак – заслужаны іерарх мудра разважаў на тэму крызісу святарскіх пакліканняў у сучасным свеце.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
Міністр замежных спраў Польшчы падарыў беларусам арган
-
«Сабраны ў Беларусі». Мітрапаліт расказаў, на якім аўто ён ездзіць
-
Фэст у Будславе вачыма пілігрымаў – топ-7 відэа
-
Топ-5 нетыповых фота з пілігрымак у Будслаў: біскуп з дзіцём і міліцыянт у калоне
-
У Беларусь прыбыў новы Апостальскі нунцый: чаму гэта важна