Такім мы яго яшчэ не бачылі: арцыбіскуп Кандрусевіч у вобразе цесляра вырабіў крыж
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Гэты крыж будзе ўсталяваны на могілках у Мар’інай Горцы.
У Дзень Святога Юзафа рамесніка, 1 траўня, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў каталіцкую парафію ў Мар’інай Горцы. Там іерарх разам з Рамуальдам Стужынскім, які доўгі час дапамагаў розным касцёлам Беларусі сваёй працай і служэннем у якасці чырвонадрэўшчыка, вырабілі крыж. Фота працэсу апублікаваў ксёндз Аляксандр Улас.
Гэты крыж будзе ўсталяваны на могілках, каб служыць не толькі сімвалам, але і месцам малітвы і роздуму для вернікаў, паведаміла Мінска-Магілёўская архідыяцэзія.
Падчас працы былі выкарыстаны практычна тыя ж ручныя прылады, што і ў часы Езуса, надаючы працэсу асаблівае сімвалічнае значэнне і падкрэсліваючы сувязь з традыцыямі стагоддзяў.
Нагадаем, 79-гадовы арцыбіскуп Тадэвуш цяпер праходзіць хіміятэрапію з-за выяўленага прагрэсу анкалагічнага захворвання.
Media
Related items
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
Гучны выпадак атрымаў працяг: на Смаргоншчыне адновяць капліцу, якую знёс п'яны кіроўца
-
Біскуп Гродзенскі паказаў гадзіннік, які яму падарылі. Чым ён асаблівы?
-
Каталіцкія біскупы пракаментавалі ўдар па Кіева-Пячэрскай лаўры
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі