Падораны польскім міністрам арган асвяцілі ў касцёле ў Лагішыне
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пасля Імшы ў касцёле прагучаў канцэрт у рамках фестывалю Ars Magna Organi.
Біскуп Казімір Велікаселец 26 ліпеня благаславіў арган, усталяваны ў санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне Пінскага раёну. Гэта адбылося на святой Імшы ў прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай улады.
Пасля Імшы ў касцёле прагучаў канцэрт у рамках фестывалю Ars Magna Organi.
Парафія апублікавала фота і відэа і нагадала, што гэты сучасны арган першапачаткова быў пабудаваны для салона ў доме міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага. У 2018 годзе міністр падарыў інструмент дапаможнаму біскупу Пінскай дыяцэзіі Казіміру Велікасельцу для санктуарыя ў Лагішыне.
Як мы распавядалі, увесь гэты час арган ляжаў у чаканні майстроў, і ўсталяваць і наладзіць інструмент атрымалася толькі цяпер.
Апублікаванае відэа не дае ўяўлення пра ўсе магчымасці аргана, але ў парафіі адзначылі, што гэты невялікі інструмент з рамантычнай дыспазіцыяй выдатна падыходзіць для памяшкання лагішынскага касцёла.
Media
Related items
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Пра жыццё Тадэвуша Кандрусевіча выйшла кніга на беларускай мове
-
«Даўно такога не бачыў». Біскуп выказаў захапленне звычаем у вясковай парафіі
-
Як гучыць Бах на 100-гадовым аргане ў драўляным беларускім касцёле, паказала парафія