BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Беларускі біскуп заклікаў да малітвы за перамовы Украіны і Расіі

Ён запрасіў маліцца аб жаданні менавіта справядлівага міру.

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі апублікаваў заклік да малітвы аб спыненні вайны супраць Украіны. Гэта даволі нечакана – у апошнія гады каталіцкае духавенства Беларусі публічна не закранала тэму расійска-украінскай вайны.

Нагодай для біскупа сталі перамовы, якія пачаліся 10 лістапада ў Абу-Дабі:

«Гэта момант, калі вырашаюцца лёсы мільёнаў людзей, і калі чалавечая мудрасць сустракаецца са сваімі межамі. У такія дні нам, як веруючым, застаецца тое, што больш магутнае за любую зброю і палітыку – шчырая і гарачая малітва».

Ён запрасіў да супольнай малітвы аб тым, каб Святы Дух «асвяціў розум і сэрцы тых, хто прымае рашэнні»:

«Каб замест жорсткасці, амбіцый і гневу прыйшлі мудрасць, разважлівасць і сапраўднае жаданне справядлівага міру».

Пад свой заклік біскуп стварыў ілюстрацыю з дапамогай штучнага інтэлекту, на якой ёсць выява ўкраінскага сцяга.

Media

Last modified onСерада, 11 Лістапад 2026 15:43
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць