BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Адмовіцца ў жніўні ад алкаголю заклікаў беларусаў біскуп Антоні Дзям'янка

«Устрыманне не з'яўляецца сумным абмежаваннем, але шанцам і крыніцай вызвалення, ўнутранай сілы і радасці».

Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка заклікаў вернікаў і ўсіх людзей добрай волі адмовіцца ад ужывання алкаголю ў жніўні. Адпаведны ліст разасланы па каталіцкіх парафіях Пінскай дыяцэзіі, у якую ўваходзяць Брэсцкая і Гомельская вобласці.

 

«Добра… не піць віна…»
(Рым 14, 21)

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!
Паважаныя дыяцэзіяне і людзі добрай волі!

У месяцы жніўні хачу асаблівым чынам звярнуць вашу ўвагу на справы цвярозасці. Для многіх з нас гэты месяц – інтэнсіўны час і працы, і адпачынку. Жнівень – гэта перыяд збору пладоў зямлі, руплівы час працы ў полі, агародзе, збору дароў лесу. Летняя пара спрыяе актыўнаму адпачынку на рэчках, вадаёмах і азёрах, якімі багатая наша краіна. Гэта таксама час інтэнсіўных вандровак, наведвання разнастайных мясцін і людзей.

Шматлікія магчымасці, якія адкрывае перад намі летні час, з аднаго боку з’яўляюцца добрым шанцам, каб яшчэ лепей пазнаць і сваю краіну, і іншыя мясціны, і розных асобаў. З другога боку, шырокія магчымасці ставяць перад намі пытанне аб адказнасці за здароўе і жыццё, якія па прычыне неразважлівасці ці кепскіх звычак можна лёгка паставіць пад рызыку духоўнай, маральнай ці фізічнай шкоды. Таму ў Пінскай дыяцэзіі заахвочваю ўсіх людзей добрай волі да абстынэнцыі – паўстрымання ад ужывання алкагольных напояў асабліва на працягу месяца жніўня.

На жаль, праблемы з празмерным ужываннем алкаголю існуюць у свеце даўно. Вядома, што алкаголь - гэта адна з галоўных прычын разводаў. З-за яго разбіваюцца сужэнствы, сем’і, сяброўствы, знішчаюцца фінансавыя зберажэнні, прыносіцца непапраўная шкода здароўю печані і мозгу. Алкаголь не вырашае ніякіх цяжкасцяў і клопатаў, але толькі іх павялічвае. Злоўжыванне алкаголем прыводзіць да ўзнікнення залежнасці - адной з вельмі складаных праблем сучаснага чалавецтва.

Касцёл Пінскай дыяцэзіі імкнецца не быць абыякавым да гэтай балючай справы, заклікае вернікаў і ўсіх людзей добрай волі да паўстрымання. З гісторыі Касцёла мы ведаем, што абстынэнцкі рух мае глыбокія карані ў душпастырскай практыцы. У разнастайных старадаўніх касцёльных кнігах у парафіях можна знайсці запісы пра асоб, якія прымалі на сябе абавязак паўстрымання ад алкагольных напояў або на пэўны час, або назаўсёды. У сучасных умовах існуюць шматлікія пілігрымкі, маршы, рэкалекцыі, малітоўныя групы і цэлыя касцёльныя рухі ў інтэнцыі цвярозага ладу жыцця.

Абстынэнцыя не з’яўляецца сумным абмежаваннем, але шанцам і крыніцай вызвалення, унутранай сілы і радасці. Гэта духоўная справа і справа любові.  Мноства людзей губляе веру праз злоўжыванне алкаголем, таму абстынэнцыя ў жніўні мае асаблівае значэнне, бо можа стаць ахвярай, якая паспрыяе вяртанню да Бога. Абстынэнцыя можа таксама прымацца і з патрыятычных, і грамадскіх, і сямейных матывацый, тым самым становячыся выразам ахвярнай любові да бліжняга і сведчаннем клопату пра іншых. Кожны хрысціянін мае місію быць сведкам веры, а таксама цвярозасці, таму што вера павінна быць здаровай і цвярозай.

Заахвочваю з надзеяй распачаць жнівень як месяц паўстрымання ад алкаголю. Прашу прыняць гэты шляхетны абавязак дабравольнай абстынэнцыі. Няхай ён будзе сведчаннем, што вы не з’яўляецеся закладнікамі шкодных звычак. Пакажыце, што вы мудрыя, свабодныя, адказныя і адважныя.

Асабліва звяртаюся з заклікам паўстрымацца ад алкаголю маці, якія носяць пад сэрцам новае жыццё. Ад першых хвілін з’яўлення дзіцяці жанчына становіцца вартаўніком яго здароўя. У першыя дзевяць месяцаў адзіным месцам жыцця дзіцяці з’яўляецца маці. Падчас цяжарнасці нават невялікая колькасць спажытага алкаголю можа вельмі сур’ёзна нашкодзіць дзіцяці, атручваючы яго арганізм. Фізічныя і псіхічныя наступствы могуць быць настолькі цяжкімі, што беззваротна пакалечаць усё жыццё. Таму асабліва ў благаслаўлёны перыяд чакання нараджэння новага дзіцяці важна, каб маці вяла цвярозы лад жыцця, і найлепш, каб яна была абстынэнткай.

Кожны чалавек, але асабліва духоўныя асобы і медыкі, мае абавязак перасцерагаць жанчын аб наступствах ужывання алкаголю ў перыяд цяжарнасці. А бацькі, блізкая радня і сябры маюць святы абавязак падтрымаць жанчыну ў перыяд цяжарнасці ў захаванні поўнай абстынэнцыі ад алкаголю. Найлепшай жа падтрымкай для яе будзе цвярозае акружэнне. Таму заахвочваю ўсіх праз паўстрыманне засведчыць іншым, што мы здольныя і гатовыя быць адказнымі за жыццё і здароўе не толькі сваё, але і іншых асобаў, асабліва безабаронных і ненароджаных.

Заахвочваю вас, дарагія браты і сёстры, прыняць гэтыя пастановы ў імя веры і любові, у імя адказнасці за нашыя сем’і, за Касцёл, за грамадства, у якім жывём. Спадзяюся на вашую мудрасць і разважлівасць.

З сэрца вас благаслаўляю + ў Імя Айца, і Сына, і Духа Святога.

+ Антоні Дзям’янка
Біскуп Пінскі

Пінск, 29 ліпеня 2014 г. 

Last modified onСубота, 02 Жнівень 2014 16:18
Каментары   
-1 #4 я 2014-08-11 20:33
А может это одно из исследований.ка ких много в последнее время?Как про кофе?Вон одни орут.что он чуть не от рака лечит, а другие,что он жуууутко вредный...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #3 Павел 2014-08-10 17:31
Цытую роман:
По последним иследованиям ВОЗ любое употребление, любого алкоголя является губительным для организма.

Что-то нигде не встречал таких данных, что прям любое потребление любого алкоголя... Не надо обманывать ;-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #2 роман 2014-08-09 13:56
По последним иследованиям ВОЗ любое употребление, любого алкоголя является губительным для организма.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 гена 2014-08-02 16:22
Я лично не злоупотребляю,н о отказаться от ликера или бокала хорошего вина по выходным мне сложно, и честно - не вижу необходимости.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць