Пралятаючы над Беларуссю, Папа Францыск блаславіў народ, пажадаўшы дабрабыту і супакою
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Па дарозе ў Паўднёвую Карэю Святы Айцец праляцеў над 11 краінамі.
Папа Францішак прывітаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ.
“Пралятаючы над вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага благаслаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб Усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем”, - гаворыцца ў традыцыйнай тэлеграме скіраванай Пантыфікам на імя кіраўніка дзяржавы.
Самалёт з Пантыфікам на борце знаходзіўся над тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь 13 жніўня 2014 г., каля 19.00 па мясцовым часе. Па дарозе ў Паўднёвую Карэю Святы Айцец праляцеў над 11 краінамі: Італіяй, Харватыяй Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і, нарэшце, самой Паўднёвай Карэяй. Пераадоленая дыстанцыя склала 8970 км.
Related items
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Пакаянне за Беларусь: топ-5 фота з Крыжовага шляху ў Навагрудку
-
Папа Рымскі блаславіў копію галоўнага духоўнага сімвала Гродна
-
Узнікла пагроза закрыцця каталіцкай прасторы ў Брэсце – вернікі просяць аб малітве
-
На новы навучальны год дабраславілі ў касцёлах Беларусі – топ-5 фота і відэа