Дваіх дзяцей хрысцілі на нядзельнай Імшы ў Гомелі - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Дзве маладыя сям'і прынеслі ў храм сваіх немаўлятаў, каб атрымаць для іх ласку Святога Духа і дар Вечнага Жыцця.
19 кастрычніка на нядзельнай святой Імшы ў гомельскай рыма-каталіцкай царкве прайшло хрышчэнне двух нованароджаных дзяўчынак - Анастасіі-Марыі і Вікторыі.
- Бацькі павінны разумець, што, прыносячы свайго дзіцяці на хрост, яны просяць для яго ў Госпада веры і жыцця вечнага, а не здароўя, шчасця, дабрабыту, - нагадвае святар. - А хросныя павінны дапамагаць бацькам перадаць веру дзіцяці, навучыць шукаць і выконваць у сваім жыцці Волю Божую, любіць Бога і бліжняга. Хрышчэнне - гэта брама, праз якую чалавек уваходзіць у зносіны з Богам. Гэтыя зносіны жывыя дзякуючы ласцы Духа Святога, якая даецца пры хрышчэнні. Таксама пасля гэтага сакрамэнту чалавеку даруецца першародны грэх і ўсе правіны, учыненыя да хрышчэння.
Перадача веры з'яўляецца адной з галоўных задач хрысціянскіх сужэнцаў. Сур'ёзна дапамагаць ім у гэтым павінны і хросныя бацькі. Роля хросных - не толькі пагуляць на хрэсьбінах! Згаджаючыся быць хросным, чалавек бярэ на сябе цалкам вызначаную і даволі вялікую адказнасць. Яго абавязак - зрабіць усё магчымае для таго, каб дзіця вырасла сапраўдным хрысціянінам, а не насіла гэтае імя толькі фармальна. Хросны абавязкова павінен сачыць за тым, як выхоўваюць яго хрэсніка бацькі, сам мець зносіны з ім і раскрываць для яго праўды веры, далучаць да сакрамэнтаў, і да канца свайго зямнога жыцця заўсёды маліцца за яго. Нават калі з Царквы сыдуць бацькі, хросны абавязаны клапаціцца пра духоўнае жыццё хрэсніка.
Related items
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
-
Нечаканыя падрабязнасці руйнавання капліцы на Смаргоншчыне распавёў мясцовы жыхар