BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Палац каталіцкага роду ў Хальчы могуць адрэстаўраваць за 2 млн. еўра + ВІДЭА

Каб зрабіць з унікальнай, але закінутай сядзібы гатэльны комплекс з музеем, шукаюць інвестара, магчыма - расійскага.

Для рэстаўрацыі сядзібы ў вёсцы Хальч Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, якая ўваходзіць у «Залатое кальцо Гомельшчыны», зноў шукаюць інвестара. Ранейшыя інвестары так і не адважыліся укладваць у разбураны палац грошы. Цяпер тут прапануюць стварыць «культурна-гасцінічны комплекс з музеем» і разлічваюць, што інвестар можа прыйсці з Расіі, улічваючы блізкасць мяжы. Па прыблізных падліках, рэстаўрацыя абыйдзецца ў 2 млн. еўра.

Хальчанскі палац пабудаваны ў стылі позняга класіцызму на высокім маляўнічым беразе ракі Сож у пачатку XIX стагоддзя. З'яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння. Аб'ёмна-прасторавае рашэнне палаца з'яўляецца арыгінальным і не мае прамых аналогій сярод помнікаў сядзібнага дойлідства першай паловы - сярэдзіны XIX ст. на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы.

Старажытную вёску Хальч ў 1437 Свідрыгайла Альгердавіч падарыў нашчадку шляхецкага роду Халецкіх, якія ў другой палове XVII стагоддзя пабудавалі тут касцёл і кляштар езуітаў.

Халецкія валодалі палацам і сядзібай да 1812 года. Калі Напалеон уступіў на гэтую тэрыторыю, яны прынялі яго бок. Пасля паразы французскай арміі Халецкія назаўжды пакінулі гэтыя краі. Іх сядзібу канфіскавалі і прадалі з таргоў аднаму з прадстаўнікоў мясцовага шляхецкага роду Войніч-Сенажэцкіх. Ёсць звесткі, што тут ладзілі знакамітыя на ўсю акругу балі, а падчас паўстання Кастуся Каліноўскага ўладальнікі сядзібы хавалі ў сябе паўстанцаў.

Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў сядзібу адабралі, апошні нашчадак Войніч-Сенажэцкіх быў расстраляны. У савецкі час у сядзібе размяшчалася школа для беспрытульнікаў, жаночая турма НКУС, дзе трымалі арыштаваных «ворагаў народу» - жанчын з дзецьмі, а пазней - калгасны клуб і кіраванне калгасу.

Media

Last modified onАўторак, 18 Лістапад 2014 10:06
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць