BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

На месцы масавых расстрэлаў рэпрэсаваных у Гомелі католікі правялі малебен [ФОТА]

«Мы прыходзім сюды з любоўю, бо Ісус казаў любіць ворагаў і маліцца за іх».

2 лістапада - у Дзень памінання ўсіх памерлых вернікаў - гомельскія католікі традыцыйна правялі малебен каля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы - на месцы, дзе карнікі НКУС здзяйснялі масавыя расстрэлы, у тым ліку святароў і свецкіх вернікаў. Гэта адно з месцаў масавых расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору ў перыяд 1919-1940 гг.

Малебен правялі пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці айцец Славамір Ласкоўскі і адміністратар парафіі Ўнебаўзяцця Божай Маці айцец Андрэй Шут. На малебен сабраліся больш за 50 вернікаў, у тым ліку многія сваякі нявінна забітых.

- Гэты крыж - месца вельмі сімвалічнае, таму што ў гэтых ваколіцах ў 30-я гады, перш за ўсё ў 1937 год, расстрэльвалі вельмі шмат католікаў, праваслаўных, святароў абедзвюх канфесій. І ў тутэйшых лясах знаходзілі шмат такіх месцаў, як гэта, - сказаў айцец Славамір. - І мы прыходзім сюды з любоўю, таму што Ісус казаў сваім вучням любіць ворагаў і маліцца за іх. Мы ведаем сведчанні нашых пакутнікаў, якія ў момант расстрэлаў маліліся ў тым ліку і за сваіх карнікаў. Гэты подзвіг магчымы толькі пры адной умове - калі ў нашым сэрцы ёсць Святы Дух. Таму збіраемся тут не для таго, каб зводзіць рахункі з кімсьці, а каб маліцца і за нашых братоў, і за іх забойцаў. Разумеем, што жыццё чалавека не канчаецца смерцю, а толькі мяняецца. Прыходзім дзякаваць Богу за гэтых сведкаў веры, бо сёння развіваецца Царква дзякуючы таму, што гэтая зямля насычаная крывёй пакутнікаў. Мы ідзем па іх слядах і вучымся вернаму служэнню Богу аж да праліцця крыві, калі ў гэтым ёсць Яго воля.

Святар нагадаў, што і сёння ў свеце вельмі шмат людзей аддаюць свае жыцці за Ісуса Хрыста: многія хрысціяне ў Сірыі, Іране, Іраку, Паўночнай Карэі, Кітаі, Афрыцы маюць мужнасць быць да канца вернымі Госпаду.

- Таму што калі ў сваім жыцці сустракаешся з уваскрослым Езусам, ужо немагчыма сказаць, што гэта няпраўда. Калі ў сваім сэрцы набыў ісціну, вельмі цяжка ад яе адмовіцца, - адзначыў айцец Славамір.

Упершыню на набажэнстве прысутнічаў прадстаўнік мясцовы уладаў - спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы гарвыканкама, якога святар падзякаваў за ўдзел. Таксама ён выказаў падзяку групе гомельцаў, якія даглядаюць за гэтым месцам памяці, падтрымліваюць яго ў належным стане.

А напярэдадні, 1 лістапада - у Дзень усіх святых - прайшлі малебны на могілках.

Last modified onПанядзелак, 02 Лістапад 2015 21:27
Каментары   
+1 #1 admin 2015-10-30 01:31
ВНИМАНИЕ! :eek: Время молебна изменилось - он начнется в 16.00!
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць