У гомельскім касцёле адкрылі Святыя Дзверы Прабачэння [ФОТА]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Год Міласэрнасці пачаўся ва ўсім свеце з адкрыцця Святых дзвярэй.
13 снежня - падчас адкрыцця Святых дзвярэй у Латэранскай базыліцы - ва ўсім свеце катэдральныя саборы, святыні і некаторыя іншыя храмы таксама адкрываюць Святыя дзверы, пачынаючы Год Міласэрнасці, які праходзіць у Каталіцкай царкве па рашэнні Папы Францішка. У гомельскім касцёле таксама былі ўрачыста адкрыты Святыя Дзверы Міласэрнасці.
З Надзвычайным Юбілейным Годам Міласэрнасці звязаны індульгенцыі. «Каб перажыць і атрымаць індульгенцыю, вернікі павінны зрабіць кароткае паломніцтва да Святых дзвярэй, адкрытых у кожным катэдральным касцёле ці храмах, вызначаных дыяцэзіяльным біскупам, а таксама ў чатырох папскіх базыліках у Рыме, у знак глыбокага імкнення да праўдзівага навяртання. Важна, каб гэты момант быў звязаны, у першую чаргу, з сакрамэнтам прычашчэння і ўдзелам у святой Імшы, а таксама з разважаннем аб міласэрнасці. Неабходна будзе суправаджаць гэтыя здзяйсненні вызнаннем веры і малітвай за мяне і ў маіх інтэнцыях, якія нашу ў маім сэрцы на карысць Царквы і ўсяго свету», - напісаў пантыфік.
Гэта значыць, праходжанне праз Святыя дзверы зусім не прывядзе да адпушчэнне грахоў, у якіх варта каяцца на Споведзі. На жаль, некампетэнтныя і няўважлівыя СМІ, паведамляючы аб маючым адбыцца юбілей Міласэрнасці, часта выкарыстоўваюць тэрмін «прабачэнне грахоў», не разумеючы, пра што гаворка, і ўводзяць у зман людзей, не вельмі знаёмых з навучаннем Касцёла. Некаторыя думаюць, што дастаткова прайсці праз Святыя дзверы, каб атрымаць адпушчэнне грахоў. Але дзеля адпушчэння грахоў неабходна прыступіць да споведзі, а праходжанне праз Святыя дзверы даруе індульгенцыю, то бок прабачэнне часовай кары за ўжо паспавяданыя грахі (гэтая кара заключаецца ў ачышчэнні душы як на працягу зямнога жыцця, так і пасля смерці - у Чыстцы).
У Беларусі атрымаць індульгенцыю католікам пасля споведзі можна, прайшоўшы праз Святыя дзверы ў мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі, у касцёлах Магілёва, Віцебска, Гродна, Гомеля, Ліды, Брэста, Пінска, Баранавічаў, санктуарыях у Будславе і Браславе.
Што тычыцца Пінскай дыяцэзіі, да якой адносяцца Брэсцкая і Гомельская вобласці, то тут Святыя дзверы адкрылі ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску, у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце, у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах і ў касцёле Нараджэння Божай Маці ў Гомелі. «Дзверы міласэрнасці» будуць ўпрыгожаны зялёнымі галінамі або іншым спосабам, якія характарызуюць мясцовую культуру.
Чытайце таксама: Праграма Года міласэрнасці ў Каталіцкай царкве Беларусі
Фота Мікалая Фралова
Related items
-
Прадстаўнікі трох рэлігій памаліліся ў ізраільскім кібуцы, атакаваным баевікамі
-
Нечаканае ад аднаго з самых папулярных пісьменнікаў РФ: чытае Ружанец і размаўляе па-беларуску
-
#НасустрачРаству – праводзім Адвэнт разам з грэка-католікамі Беларусі
-
Храм без крыжа: што не так з «калядным мястэчкам» на мінскай Камароўцы
-
«Я не бот». Верніца, якую лічаць правакатарам, распавяла пра сябе