BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У гарадах Беларусі сустракаюць Бэтлеемскі агонь [ФОТА]

Падпаліць лампады і занесці сімвал Раства ў свае дамы можна кожны дзень пасля Імшы.

Агонь з Бэтлеему, месца нараджэння Ісуса Хрыста, 19 снежня ўрачыста ўнеслі ў катэдральны касцёл Гродна, дзе сабраліся каталіцкія скаўты, каб запаліць свае лампады і развесці агонь па Беларусі. У нядзелю сімвал Раства раздавалі вернікам у каталіцкіх храмах Мінска і многіх гарадоў Беларусі. У прыватнасці, гомельскія скаўты даставілі Бэтлеемскі агонь у Нясвіж, Баранавічы, Лагішын, Пінск, Лунінец, Лельчыцы, Мазыр, Мар'іну Горку, Асіповічы, Жлобін, Рэчыцу, Гомель. А скаўты з іншых рэгіёнаў Беларусі развезлі агонь з Бэтлеему па іншых напрамках.

У Гомель Бэтлеемскі агонь прыбыў ужо ў шосты раз. Важна было прасачыць, каб агонь у дарозе не згас, інакш давялося б зноў вяртацца за ім. У сталіцы, у Гомелі і іншых гарадах ўсе жадаючыя змогуць падпаліць свае лампады кожны дзень пасля святой Імшы, каб занесці агонь з Бэтлеему ва ўласныя дамы ці перадаць родным. На той выпадак, калі ў некага не акажацца з сабой лампады, узяць іх можна будзе ў скаўтаў у касцёле.

- Гэты агонь з Бэтлеему, які развезлі па многіх краінах свету, сімвалізуе, што ўсе мы з'яўляемся містычным целам Ісуса Хрыста. Гэта полымя вельмі далікатнае, яго можа пагасіць нават лёгкі вецер, і гэта таксама сімвал агню нашай веры. Каб ён гарэў у нашых сэрцах, неабходна пастаянная наяўнасць "алею" - Духа Святога, - сказаў, сустракаючы лампаду з агнём, пробашч гомельскай парафіі айцец Славамір. 

Бэтлеемскі агонь скаўты прывозяць у Беларусь ужо больш за 15 гадоў (гл. ФОТЫ >>>). Святыня пачынае сваё падарожжа з Вены, куды яе дастаўляюць самалётам з Бэтлеему, потым агонь перадаюць у Чэхію, Польшчу і вязуць да беларускай мяжы, дзе ўрачыста ўручаюць мясцовым скаўтам.

Як кажуць святары, не варта ставіцца да бэтлеемскага агню як да містычнай з'явы. Гэтая святыня мае глыбокі духоўны сэнс, для хрысціяніна гэта сімвал гарачага сэрца, гарачай любові і веры, якімі неабходна дзяліцца адзін з адным.

Last modified onПанядзелак, 21 Снежань 2015 15:13
Каментары   
+3 #1 Христина 2015-12-21 20:40
Горжусь своими ребятами! Они молодцы! Уже во всей стране знают,какие гомельские скауты и скаутки герои. Привет из Борисова ;-)
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць