Італьянскія мастакі палюбілі ў Гомелі варэнне і квас - ФОТА
- Written by admin
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Вядомы італьянскі мастак Фабіа Нанэс і двое яго памочнікаў - таксама італьянцы - распісалі ў выглядзе вялізнай фрэскі алтарны абраз гомельскай рымска-каталіцкай царквы Нараджэння Божай Маці.
Дзіўна, але фрэска ў касцёле напісана ва ўсходняй, візантыйскай традыцыі. Пробашч парафіі айцец Славамір тлумачыць гэта проста: бо Беларусь знаходзіцца на стыку Заходняй і Усходняй хрысціянскіх цэркваў, таму традыцыі пераплеценыя. На карціне намаляваны і абліччы святога Андрэя і святога Пятра, каб паказаць адзінства Цэркваў Усходу і Захаду. А галоўнай тэмай алтарнай іконы стала, безумоўна, нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі. Дарэчы, надпіс у кнізе, якую трымае Хрыстос, зробленая на беларускай мове: «Любіце ворагаў вашых. Прыду хутка, чувайце».
Мы паназіралі за працай італьянскіх майстроў. Увесь час, калі яны малявалі, іграў запіс класічнай музыкі. У перапынках мастакі пілі беларускі квас. А яшчэ вельмі палюбілі наша варэнне, якім частавалі парафіяне касцёла.
Каментары
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу