Упершыню ў Гомелі пройдзе хрысціянскі «суботнік» [зварот да грамадскасці ад імя юдэяў, каталікоў і праваслаўных]
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Comments (1)
Каталікі і праваслаўныя навядуць парадак на могілках у бліжэйшую суботу, а юдэі - у нядзелю.
У суботу, 26 кастрычніка, у 10.00 пачнецца добраўпарадкаванне Прудкоўскіх могілак у Гомелі. Гэта пачатак акцыі, якую каталікі ладзяць сумесна з Праваслаўнай Царквой і з Габрэйскай супольнасцю. Юдэі далучацца да акцыі ў нядзелю, паколькі ў суботу веравызнанне не дазваляе ім працаваць.
Нагадаем, у гомельскай рыма-каталіцкай царкве прайшла сустрэча пробашча парафіі з прадстаўнікамі юдэйскай рэлігійнай супольнасці «Бейт Яакаў». Прадстаўнікі дзвюх рэлігій абмеркавалі агульную праблему: добраўпарадкаванне старадаўніх гомельскіх могілак. На месцах пахаванняў у раёне «Прудок», у Навабеліцкім і іншых раёнах Гомеля ёсць магілы пахаваных каталікоў, праваслаўных і юдэяў. Многія старадаўнія магілы закінутыя, могілкі маюць патрэбу ў добраўпарадкаванні.
Па выніках сустрэчы быў створаны сумесны камітэт. Юдэі і каталікі таксама звернуцца з прапановай аб сумеснай працы па добраўпарадкаванні могілак да праваслаўнай царквы, мясцовых уладаў і грамадскасці.
- Могілкі - гэта люстэрка сучаснай культуры. Калі магілы людзей, якія некалі шмат зрабілі для культуры краіны, зараз закінутыя, гэта не нармальна, - каментуе пробашч парафіі Нараджэння Божай Маці Славамір Ласкоўскі. У бліжэйшыя дні юдэі і каталікі зноў сустрэнуцца, каб дэталёва абмеркаваць план працы.
Добраўпарадкаваць могілкі плануецца да Дня ўсіх святых і Дня памінання мёртвых. У сувязі з маючымі адбыцца работамі да гомельскай грамадскасці звярнуліся старшыня габрэйскай супольнасці Йосэф Жолудзеў, генеральны вікарый рыма-каталіцкай Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір і праваслаўны епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

Related items
-
Рэдкі выпадак: у раённай лякарні адкрылі каталіцкую капліцу – як яна выглядае
-
Самы папулярны хрысціянскі курс? У беларускім Касцёле пашырае ўплыў «Альфа»
-
Выйшлі на волю каталіцкія святары, асуджаныя ў Беларусі да доўгіх тэрмінаў
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу