BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Для гомельскіх дзяцей-інвалідаў зладзілі Каляднае свята [фота]

Ніхто не адчуваў сябе абмежавана ці не ў сваёй талерцы, усе былі разам у адзінстве перад Дзіцяці Хрыстом.

На ранішнік у Гомельскай дзіцячай вёсцы для сірот-інвалідаў да дзяцей прыехала шмат гасцей: прадстаўнікі ўладаў, БКМ "Карытас -Міласэрнасць", праваслаўны святар, госці з Польшчы. Свята прайшло вельмі весела, было шмат розных конкурсаў, танцаў, песень. Ранішнік атрымаўся цудоўным дзякуючы сумесным намаганням музычнага кіраўніка дзіцячай вёскі і валанцёраў з машынабудаўнічага каледжа, якія выступалі для хлопчыкаў і дзяўчынак у ролях казачных персанажаў, былі вельмі адкрыты ў дачыненні да дзецей, стараліся кожнаму надаць увагу: абняць або патанчыць побач, узяць на рукі. Затым дзеці атрымалі салодкія падарункі.

На наступны дзень некаторыя выхаванцы з Дзіцячай вёскі адправіліся ў госці на свята да сясцёр Маці Тэрэзы. Спачатку было прадстаўленне, і кожнага госця з Дзіцячай вёскі назвалі па імені, што было вельмі важным для гэтых дзяцей: яны адчувалі , што тут іх чакалі, што яны патрэбныя іншым дзецям і дарослым, што яны ганаровыя госці. Усе разам глядзелі падрыхтаваны спектакль пра таямніцу Раства. Затым усе разам танцавалі, спявалі і гулялі. Усе былі вельмі шчаслівыя і з'ехалі з вялізнымі ўражаннямі. Разам з выхаванцамі з Дзіцячай вёскі прыехалі сёстры-бенедыктынкі і некаторыя выхавальнікі.

Вось такі цуд на Раство адбыўся для дзяцей з дому-інтэрнату і іншых дзяцей - ніхто не адчуваў сябе абмежавана ці не ў сваёй талерцы, усе былі разам у адзінстве перад Дзіцяці Хрыстом.

Last modified onСерада, 01 Студзень 2014 17:25
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць