BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Лекара, імя якога носіць гімназія ў Гомелі, прызнаюць бласлаўлёным

Унікальны выпадак у Беларусі: імя каталіцкага падзвіжніка носіць свецкая ўстанова.

У мінулую нядзелю, 6 траўня, у каталіцкім Кафедральным саборы ў Маскве ўрачыстай публічнай сэсіяй завяршылася дыяцэзіяльная стадыя расследавання ў справе аб беатыфікацыі - прылічэння да ліку бласлаўлёных - вялікага падзвіжніка хрысціянскай міласэрнасці доктара Фёдара Гааза, якога завуць «святым доктарам Москвы». У XIX стагоддзі лекар працаваў у турэмнай медыцыне Расіі, служыў бедным і зняволеным.

Арцыбіскуп Павел Пеццы удакладніў, што гэта яшчэ не значыць, што доктар Гааз ужо з'яўляецца прызнаным святым:

- Для гэтага яшчэ неабходна, каб Рым, цэнтр нашай Царквы, прызнаў яго святасць. Таму мы будзем працягваць маліцца аб гэтым. Аднак мы ўжо сёння прыйшлі да высновы, што для нас ён на самой справе - святы.

Дыяцэзіяльная стадыя працэсу, а таксама яго падрыхтоўчы перыяд доўжыліся больш за дваццаць гадоў. Былі сабраны дакументы і сведчанні, якія цяпер будуць перададзеныя для разгляду Кангрэгацыяй па справах святых у Ватыкане і затым прадстаўлены для канчатковага рашэння Папе Рымскаму Францішку.

- Чаму мы лічым яго святым? Таму што ён жыў тым імкненнем да Бога, у якім і заключаецца святасць. Пакорліва, часцей за ўсё непрыкметна, жыў гэтым імкненнем, як ён любіў казаць, «спяшаючыся рабіць дабро». Гэта значыць выкарыстоўваць тыя абставіны, умовы, у якіх ты жывеш, каб зрабіць нешта добрае тваім братам.

Арцыбіскуп Павел падкрэсліў, што гэтага яшчэ не дастаткова:

- Чаму ты робіш нешта добрае тваім братам? Таму што ты добры, вялікадушны? Не. Таму што ты - грэшнік, як і ўсе астатнія. Але ты ўсвядоміў, што на цябе напала гэтая невыказная любоў. Таму што ты калісьці сустрэў самога Хрыста, і гэта не пакінула цябе абыякавым. Гэта прымусіла цябе працягваць шукаць Яго Асобу, і тады, можа быць, як гэта адбылося з доктарам Гаазам, ты ўбачыш Яго аблічча ў самых бедных, самых адкінутых.

Цікава, што ў беларускім Гомелі ёсць гімназія, названая ў гонар Фёдара Гааза. Гэта ўнікальны выпадак у Беларусі: імя каталіцкага падзвіжніка носіць свецкая ўстанова. Гімназія №58 адкрылася ў 1990 годзе. Ёй было прысвоена імя вялікага гуманіста, чые словы «Спяшайцеся рабіць дабро!» сталі дэвізам установы.

У гімназіі ладзяцца Гаазаўскія чытанні - конкурс вучнёўскіх даследчых работ. Прызёрамі Гаазаўскіх чытанняў сталі 41 установа адукацыі Гомеля, якія падалі 114 работ, над якімі працавалі 120 школьнікаў. Выкладчык рэлігіязнаўства ў Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Скарыны, каталіцкі вернік Віктар Адзіночанка - член журы Гаазаўскіх чытанняў у гімназіі.

- Безумоўна, гэта значны чалавек, і яго асобу неабходна разглядаць не як чалавека, які займаецца дабрачыннасцю, а менавіта як хрысціяніна, які займаецца дабрачыннасцю, таму што ён у сваіх дзеяннях кіраваўся хрысціянскімі прынцыпамі, - цытуе Адзіночанку be.radiovaticana.va. - Вядомая яго спрэчка з выбітных праваслаўным Мітрапалітам Маскоўскім Філарэтам. Яны спрачаліся аб дапамозе зняволеным. І Філарэт, напэўна, пад уплывам эмоцый, сказаў, што нявінных не асуджаюць. Гааз адказаў: «Уладыка, вы забыліся пра Хрыста». Філарэт засмуціўся, і сказаў: «Так, я забыўся пра Бога». А потым падумаў і паправіў сябе: «Не, у гэты момант Бог пра мяне забыўся, я страціў Ягоны дух».

У кантэксце Гааза выкладчык дадаў, што ў Гомелі ёсць цудоўныя прыклады цеснага і плённага супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі і католікамі, перш за ўсё ў плане дабрачыннасці.

Фёдар (Фрыдрых) Гааз нарадзіўся ў 1780 годзе ў сям'і аптэкара ў мястэчку недалёка ад нямецкага Кёльна, наведваў курсы філасофіі і матэматыкі ў Енскім універсітэце, а ў Венскім - скончыў курс медыцынскіх навук. У 1806 годзе Гааз прыехаў у Расію па запрашэнні князя Рэпіна, якога ён паспяхова вылечыў ў Вене. Гааза прызначылі галоўным урачом Паўлаўскай бальніцы, у вольны час ён лячыў бедных у багадзельнях і прытулках. У 1825 годзе маскоўскі генерал-губернатар прызначыў доктара кіраўніком медыцынскай канторы. Затым Гааз стаў членам Маскоўскага губернскага турэмнага камітэта, а пазней - галоўным урачом маскоўскіх турмаў. У выніку яго намаганняў у 1832 году адкрылася першая ў Расіі турэмная бальніца, ў 1836 - школа для дзяцей арыштантаў.

Media

Last modified onЧацвер, 10 Май 2018 09:08
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць