Уніяты ў Гомелі адсвяткавалі Вялікдзень Боскай Літургіяй - ФОТА
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Навіны - Гомель
- Add new comment
Пасля завяршэння службы святар асвяціў Велікодныя стравы вернікаў.
Грэка-каталіцкая парафія Трох свяціцеляў правяла ў гомельскім касцёле святочную Боскую Літургію Уваскрасення Хрыстовага ўвечары ў суботу, 19 красавіка. На службе прысутнічалі каля 10 мясцовых уніятаў. Пасля завяршэння Літургіі святар асвяціў Велікодныя стравы вернікаў.
Нагадаем, гомельская грэка-каталіцкая парафія Трох Свяціцеляў аднавіла рэгулярнае правядзенне Боскай Літургіі ў касцёле Нараджэння Божай Маці. Службы праводзяцца кожную першую і трэцюю нядзелю месяца ў катэхетычным зале на першым паверсе храма ў 16.30.
Праводзіць Літургіі святар Магілёўскай парафіі айцец Васіль Ягораў. На службы запрашаюцца ўсе вернікі візантыйска-славянскага абраду.
Last modified onАўторак, 02 Снежань 2014 10:01
Related items
-
Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў