BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Хрэснік Гітлера сустрэў хрысціян і стаў святаром

У бягах Марцін Борман упершыню пазнаёміўся з каталіцкай царквой - «ворагам № 1 Нямецкага Рэйху».

Бацька Марціна Адольфа Бормана быў нацыянал-сацыялістам, ворагам і крытыкам хрысціянства, бліжэйшым паплечнікам Гітлера. У Бормана было дзесяць дзяцей. Марцін малодшы (1930 г. н.) быў старэйшым і адзіным ахрышчаным дзіцем. Яго хросным бацькам быў сам Адольф Гітлер. Хрышчэнне адбывалася ў пратэстанцкай царкве. Падвойнае імя дзіця атрымала ў гонар Гітлера і свайго бацькі.

Каталіцкая вера ніяк не была звязана з ідэаламі нацыяналістычнага сацыялізму і, у рэшце рэшт, сям'я Борманаў разарвала ўсе сувязі з хрысціянствам. Маленькі Марцін рос у язычніцкай атмасферы. Разам з сям'ёй Марцін з 1936 года жыў на так званай «гары Гітлера» ў Оберзальцбургу каля Берхтесгадэн, дзе знаходзіліся сям'і высокапастаўленых чыноўнікаў Германіі.

Ва ўзросце дзесяці гадоў ён пачаў вучобу ў дзяржаўнай школе НСДАР у Фельдафінгу, у якой навучалі абраных Гітлера. Урокі рэлігіі замяняліся нацыянальна-сацыялістычным выхаваннем. Разам з усім класам Марцін наведаў Оберзальцберг, выконваючы адну з роляў у антыхрысціянскім спектаклі «Ulrich von Hutten», падрыхтаваным атэістычнай моладдзю.

Пасля летніх вакацый ў 1944 годзе сын высокага кіраўніка гітлераўскай дзяржавы падзяліў лёс сваіх сяброў, падрыхтаваных да службы ў Volkssturmie, а пад канец вакацый яны былі накіраваны на выкопванне абарончых акопаў. Пад канец красавіка 1945 года школа ў Фельдафінгу была зачынена, а навучэнцаў малодшых курсаў адправілі дадому. Бормана-малодшага адправілі ў Зальцбург. Для яго былі падрыхтаваныя фальшывыя дакументы, па якіх яго прозвішча гучала як Бергман.

У бягах Марцін прыкінуўся сіратой з Мюнхена, разам з сям'ёй дзядзькі ён спыніўся у адной сялянскай сям'і ў гарах. Гаспадары вельмі дрыгатліва клапаціліся пра яго, займаючыся яго лячэннем і адкармлеваннем. «У асобе майго селяніна я сустрэў жывы і абсалютна праўдападобны прыклад хрысціяніна, які жыў хрысціянскім ладам жыцця, хоць перадачу асноў хрысціянскай веры нельга было назваць яго моцным бокам». «Хлопец, Царква павінна вярнуцца да слядоў апосталаў», - пераконваў Марціна аўстрыйскі селянін.

Борман зацікавіўся катэхізісам і выданнем Бібліі для школ. «Гэта была мая першая сустрэча з пісьмовымі сведчаннямі каталіцкай веры, практычныя наступствы якіх я сам адчуў на сабе жывым і дзейсным спосабам». Упершыню ў мяне была магчымасць прамым чынам пазнаёміцца з каталіцкай царквой - «ворагам № 1 Нямецкага Рэйху».

Чытанне каталіцкай літаратуры без разумення, падрыхтоўкі і каментара выклікалі больш негатыўны ўплыў на маладога язычніка. «Я павінен прызнаць, што першыя пазнанні «крыніц» увялі мяне ў сур'ёзную збянтэжанасць, таму што мне здавалася, што гэта поўнае пацвярджэнне тэорыі атупення людзей. Як больш-менш разумны чалавек мог у гэта паверыць?»- пісаў Борман.

Знаходзячыся ў сям'і селяніна, Марцін Борман ўпершыню даведаўся пра жорсткасці, учыненыя гітлераўцамі: аб масавым знішчэнні тых, каго лічылі «нелюдзямі» або «паўлюдзьмі». З лістапада 1945 года да траўня 1946 года Марціну Борману была дадзена магчымасць даведацца другі бок медаля. Пасля паўгадавой службы ў іншага гаспадара ён атрымаў «кардынальна супрацьлеглы досвед «набожнага павярхоўнага хрысціянства». Ён убачыў чалавечую недасканаласць, ад якой не ў сілах вызваліць ні прыналежнасць да царквы, ні абвяшчэнне Добрай Навіны і нават ні вучэнне айцоў царквы.

Зусім іншы ўплыў на маладога немца аказала чытанне брашуры, набытай на свяце парафіі, якую ён прачытаў на адным дыханні. Там хаваліся адказы на пытанні, што турбавалі яго падчас Нюрнбергскага працэсу. Галоўны адказ, які ён шукаў для сябе: «Кожны, хто заблудзіўся, хто здзейсніў якую-небудзь памылку, хто зграшыў, мае магчымасць навяртання, калі толькі прыслухаецца да голасу свайго сумлення і пойдзе за ім; аб сапраўднасці такога навяртання не можа ведаць ні адзін чалавечы суд. Што значаць словы Езуса: «Не судзіце, ды не будзіце судзімыя». І яшчэ: «Мераю, якою вы мераецца, так будзе адмерана і вам».

12 студзеня 1947 года, пасля ранішняга набажэнства, Борман адправіўся да айца ў святыню Maria Kirchental, і расказаў яму сваю гісторыю, пасля чаго пачаў падрыхтоўку да ўступлення ў каталіцкую царкву. Са студзеня да канца красавіка Борман наведваў заняткі рэлігіі ў той жа святыні, дарога да якой займала тры гадзіны. «Дзякуй Богу, што святы айцец быў навукоўцам, мудрым і набожным чалавекам, ён хутка справіўся з цяжкасцямі, звязанымі з маімі каранямі, і пераконваў мяне падрыхтавацца да прыняцця хрысціянства, і гэта падрыхтоўка дапамагла мне перажываць далейшыя мае цяжкасці».

Менш чым праз чатыры месяцы, 4 траўня 1947 года, Марцін Борман стаў членам каталіцкай царквы. Яго новым хросным бацькам - пры ўмоўным хрышчэнні - быў той самы аўстрыйскі селянін. Пасля хрышчэння Борман больш не хацеў хаваць ад яго свайго паходжання і распавёў яму ўсю праўду, адкрыўшы той факт, што ён сын Марціна Бормана.

З верасня, будучы каталіком, Борман пачаў вучобу ў духоўным вучылішчы. Аднак пасля даносу яго арыштавалі і пасадзілі ў турму ў Zell am See. За падман ўлады 12 лістапада 1947 года Марцін быў прысуджаны да пазбаўлення волі на некалькі тыдняў у калоніі для непаўналетніх.

У пачатку наступнага года Борман пачаў вучобу ў невялікай семінарыі ў Інгальштадт, а затым атрымаў тэалагічную адукацыю ў Інсбруку. У 1958 годзе ён быў пасвечаны ў сан святарства, застаючыся членам ордэна. Падчас першага набажэнства Марціна стары аўстрыйскі селянін прызнаўся, што «з лета 1945 кожны месяц хто-небудзь з яго сям'і хадзіў у пілігрымку у святыню Maria Kirchental ў інтэнцыі Марціна».

Будучы святаром, Марцін Борман быў на місіях у Конга, а пасля вяртання з Афрыкі быў выхавальнікам у інтэрнаце і настаўнікам рэлігіі. У 1987 годзе ён стаў чальцом групы «дзеці прыгнятальнікаў - дзеці пацярпелых», прымаючы ўдзел у сустрэчах з дзецьмі габрэяў, якія пацярпелі ад нацыяналістычнага сацыялізму.

«Нашай мэтай з'яўляецца прысвяціць сваё жыццё Ягонаму пасланню такім чынам, каб мы перажывалі яго самі і дарылі яго нашым блізкім - асабліва сёння, у асяроддзі малаверуючага грамадства раней хрысціянскіх краін - так як я адчуў гэта ў 1945 годзе ў маіх горных сялянаў: а менавіта тую бескарыслівасць, каб была без межаў для дапамогі з пазіцыі тых, хто адчувае сябе адзінокімі, пакінутымі, якія знаходзяцца ў патрэбе, а менавіта тую любоў, якой Езус адорваў бедных, патрабуючых, грэшнікаў і выключаных з грамадства - напрыклад, прастытутак і хворых, пракажоных і апантаных дэманамі», - пісаў Марцін Борман.

Памёр ён 11 сакавіка 2013 года.

Last modified onАўторак, 20 Май 2014 11:45
Каментары   
0 #1 обращение 2014-05-27 16:06
Известный немецкий художник-атеист стал католиком

Известный в Германии художник Михаэль Тригель, долгие годы считавшийся атеистом, принял католичество. Несколько лет назад тогдашний архиепископ Регенсбурга, а ныне – префект Конгрегации доктрины веры кардинал Герхард Мюллер заказал ему написать портрет Папы Бенедикта XVI. Немецкая пресса тогда иронизировала, что атеист стал официальным портретистом Папы. Однако 46-летний художник пребывал в состоянии духовного поиска уже давно, но при этом ожидал явного откровения свыше, подобного пережитому апостолом Павлом (тогда еще Савлом) по дороге в Дамаск, которое, тем не менее, никак не наступало. Всё это время Михаэль активно интересовался церковным искусством и исполнял некоторые заказы для Церкви. На его духовный поиск повлияла и личность Бенедикта XVI, причем не столько контакты во время работы над портретом, сколько изучение его богословских трудов, посвященных вопросу соотношения между разумом и верой. Последним шагом на пути обращения стали пройденные Михаэлем 30-дневные духовные упражнения по системе св. Игнатия Лойолы.
Михаэль Тригель принял Крещение в ходе Литургии Навечерия Пасхи этого года. И, как он признался в интервью, данном еженедельнику «Die Zeit», во время его Первого Причастия ему было даровано то самое откровение свыше, которого он напрасно ожидал долгие годы. «Подобно св. Павлу, я какое-то время не осознавал, где нахожусь», — заявил Михаэль корреспонденту еженедельника. На вопрос, почему он выбрал именно Католическую Церковь, Михаэль ответил так: «Я взыскал тайны, истины по ту сторону того, что можно выразить словами. Кроме того, в католицизме существенную роль играет связанная с чувствами эстетика, изображения и образы, а ведь я всё-таки художник». Михаэль Тригель также выразил желание написать портрет и нынешнего Папы Франциска. sibcatholic.ru/
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць