BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Вялікі джазмэн стаў хрысціянінам на вайне

Дэйву Брубеку прыснілася музыка да малітвы «Ойча наш» + ВІДЭА джазавай Імшы «To Hope! A Celebration».

Сёння кампазіцыі Дэйва Брубека адносяцца да класікі джазавай музыкі. Напэўна няма такога аматара джаза, які не ведае «Take Five» - пульсавалага рытму найбольш вядомага хіта ў выкананні квартэта Дэвіда. Гэты вядомы твор геніяльнага саксафаніста Paul Desmond (Пола Дэзмонда), не знікаў са спісу хітоў на працягу некалькіх месяцаў. Незабыўнымі творамі самога Брубека да сённяшняга дня застаюцца: «In Your Own Sweet Way», «The Duke».

Кіраўнік, створанага ў 1951 годзе квартэта, які нарадзіўся ў Каліфорніі ў 1920 г., амерыканскі піяніст і кампазітар Дэвід Брубек бясспрэчна быў адным з найвялікшых джазмэнаў ХХ стагоддзя. Ён складаў свае кампазіцыі досыць незвычайным спосабам. Яго сачыненні не былі вынікам нейкай напружанай працы, яны проста раптоўна з'яўляліся ў яго галаве, часцей за ўсё ноччу. Таму ў Брубека заўсёды была пад рукой запісная кніжка на такія выпадкі. У гэтую кніжку ён старанна запісваў тое, што гучала ў яго ў галаве.

Так, напрыклад, з'явілася сачыненне «Joy in the Morning». Гэтая музыка была напісана кампазітарам ў 90-х гадах у лякарні ноччу перад аперацыяй. Лекар, які сачыў за яго здароўем, быў вельмі здзіўлены, убачыўшы, як яго пацыент ўвечары нешта ўпарта запісвае. Брубек яму патлумачыў, што ён такім чынам складае музыку, але не прызнаўся ў тым, што піша на тэму маючай адбыцца аперацыі. Тое, што не было дасказана ім, цалкам перадае музыка: мелодыя імітуе арытмічную працу сэрца, паступова пераходную ў нармальнае біццё здаровага органа.

Натхненнем для напісання гэтага твор паслужыла для Дэвіда Псальма 30 (29), якая называецца «Песня збавення», у якой такія словы: «Што карысці ў крыві маёй, калі я сыду ў магілу? Ці будзе прах славіць цябе? Ці будзе абвяшчаць праўду Тваю? (...) Увечары пачынаецца плач, а на раніцу радасць».

Пік кар'еры Брубека прыпадае на мяжу 50-60-х гг. ХХ стагоддзя. Многія яго кампазіцыі звязаны з часамі рэлігійнага адраджэння, якое ён зведаў у час Другой сусветнай вайны, служачы стралком у амерыканскай Трэцяй Арміі генерала Патана. Джазмэн - не злучаны ні з адной рэлігіяй - пасля вайны напісаў шмат рэлігійных твораў, у якіх выказваў сваё захапленне хрысціянствам.

Калі яму было 20 гадоў, ён склаў кампазіцыю на тэму Дэкалогу, будучы здзіўлены тым фактам, што каталікі ў Італіі, пратэстанты і каталікі ў Германіі і амерыканцы змагаюцца паміж сабой, вызнаючы адны і тыя ж дзесяць запаведзяў, забіваючы адзін аднаго і парушаючы, такім чынам, пятую запаведзь. Натхненнем для напісання араторыі «Брама справядлівасці» былі як раз словы Марціна Лютэра Кінга: «Мы павінны жыць разам, як браты, альбо памерці разам, як дурні».

Варта заўважыць, што Брубек ў 50-я гады прыняў у свой квартэт чарнаскурага музыканта, басіста Юджына Райта, і наклікаў на сябе непрыемнасці з боку расістаў. Аднак музыка не паддаўся гэтаму, смела застаючыся пры сваіх антырасісцкіх поглядах і адмяняючы канцэрты ў клубах, у якіх яго хацелі прымусіць змяніць басіста. Ён гэтак жа адмяніў сустрэчу на тэлебачанні, калі даведаўся, што ў камеры не будзе Райта.

Пасля афіцыйнага распаду знакамітага квартэта ў 1967 г. Брубек напісаў араторыю «The Light in the Wilderness», заснаваную на жыцці і вучэнні Хрыста. Пад канец 70-х гг. ХХ стагоддзя Брубек - па замове Эда Мюрэя, выдаўцы каталіцкага штотыднёвіка «Our Sunday Visitor» - напісаў джазавую імшу. Імша «To Hope! A Celebration - A Mass in the Revised Roman Ritual» стала яго найважнейшым рэлігійным творам (была выдадзена студыяй Тэларц у 1996 г.).

Пасля ўрачыстай прэм'еры джазавай імшы радасць музыкі запамрочыў візіт аднаго каталіцкага святара, які сцвярджаў, што сачыненне яму падабаецца, аднак ён папракнуў музыканта ў тым, што Дэвід апусціў частку «Ойча наш». У Брубека абсалютна не было намеру пісаць адсутную частку. Ён лічыў сваё сачыненне скончаным і хацеў як мага хутчэй з'ехаць з сям'ёй на адпачынак на Багамскія Астравы. Але Божыя планы былі зусім іншыя. Ноччу яму прыснілася музыка да згаданай малітвы. Ён устаў і запісаў гэтую музыку ў запісной кніжцы. Сачыненне было дапоўнена.

Незвычайны сон не толькі паўплываў на аблічча напісанага твора, але таксама змяніў жыццё самога Дэвіда Брубека. У 1980 годзе кампазітар прыняў каталіцтва. «Я прыняў каталіцтва, бо адчуваў, што хтосьці настойліва спрабуе мне нешта сказаць», - казаў Брубек.

У 1987 Дэвід Брубек выступіў падчас візіту Яна Паўла II у ЗША. Праз дзевяць гадоў ён стаў лаўрэатам прэміі Грэмі за дасягненні ў галіне музыкі (творчы ўклад). У лістападзе 2004 г. атрымаў дактарат «honoris causa» па тэалогіі ў швейцарскім універсітэце за свой уклад у сакральную музыку. На той час падкрэслілі, што амерыканскі джазмэн склаў больш за 45 сакральных твораў, у тым ліку і вядомую імшу. У 2006 годзе музыка атрымаў самую прэстыжную каталіцкую ўзнагароду «Laetare Medal» ў Амерыканскім Каталіцкім Універсітэце Нотр-Дам.

Нароўні з музыкай важнае месца ў жыцці Брубека займала сям'я - жонка Іола (з якой яны пажаніліся ў 1942 г.) і шасцёра дзяцей (чацвёра з іх сталі прафесійнымі музыкамі). Памёр музыка ў 2012 годзе.

Media

Last modified onПанядзелак, 11 Жнівень 2014 15:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць