BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кругазварот дабра ў народзе

Міласціна - вялікая прыдумка Бога, якая можа змяніць свет.

Кожны хрысціянін - складнік не толькі Царквы, але свайго народа - з усёй адказнасцю за тое, які гэты народ. Пра беларусаў, у прынцыпе, кажуць мала дрэннага, але часта даводзілася чуць пра такую нацыянальную рысу як абыякавасць. І нездарма ў нас ёсць ўсім вядомая прымаўка «мая хата з краю»...

Не буду казаць пра такую з'яву як абыякавасць да сваіх родных, хатніх, суседзяў - гэта наогул сур'ёзная духоўная хвароба. Вазьму тэму прасцей - абыякавасць да бедных і адказнасць за іх. Так, я лічу сябе адказным за тое, што сёння мужчына з падземнага пераходу кладзецца спаць галодным. Хай ён выдаткаваў ўсю міласціну, якую назбіраў сёння, на віно, але ж хлеба ў яго няма. Чаму ён выпіў замест таго, каб паесці, гэта не мая справа. Хутчэй за ўсё, ён зрабіў гэта ў сілу сваёй слабасці, якая ўласцівая кожнаму ў тым ці іншым. Ды і не ведаю, як зрабіў бы я, будучы ў яго сітуацыі - магчыма, таксама выбраў бы віно замест хлеба, каб стала лягчэй, каб проста забыцца, хто ты сёння і ў якой страшнай сітуацыі знаходзішся.

Не буду выпінаць сябе, тым больш, мне з прагнасцю і абыякавасцю яшчэ змагацца ды змагацца, але буду казаць пра справы свайго добрага сябра. Калі мы з ім бываем у розных гарадах, імкнемся адзначыцца там не толькі наведваннем мясцовай каталіцкай царквы, але і не з'ехаць з горада без таго, каб ні даць каму-небудзь міласціну. Увогуле, мой сябар часта дае міласціну, прычым не маленькую, рэдка звяртаючы ўвагу на тое, колькі грошай застаецца ў кішэні. Калі майму сябру дрэнна, цяжка на душы, ён ведае, што самы верны спосаб атрымаць ад Госпада ласку і радасць - даць каму-небудзь міласціну замест таго, каб выпіць лішні кубачак кавы з пірожным. Апошняе можа прынесці толькі вельмі кароткачасовую радасць, але нават невялікая ахвяра дзеля іншага здольная надоўга вярнуць мір і святло ў сэрца.

І гэта тычыцца не толькі бедных. Бо міласціна можа заключаецца не толькі ў грошах. Бачу, як мой сябар радуецца, калі на вуліцы хтосьці выпадкова папросіць яго падштурхнуць машыну, дапамагчы занесці цяжкія рэчы на паверх. А як часта ўсё можа змяніцца ад простай добрай усмешкі. На маіх вачах не раз адбываліся сапраўдныя цуды. Напрыклад, перапоўнены аўтобус, стомленая замучаная жанчына-кандуктар груба штурхае майго сябра, прабіраючыся праз салон. «Выбачайце, што перашкаджаю вам, я такі няспрытны, - кажа кандуктару сябар. - А вам так цяжка сёння працаваць, але ваша стомленая ўсмешка такая прыгожая!» Цуд: кандуктар на самой справе пачынае ўсміхацца і ўжо не штурхае пасажыраў, а тыя глядзяць здзіўлена і разумеюць: можна ставіцца адзін да аднаго і гэтак.

А нядаўна быў выпадак: мы з сябрам стаялі ў краме. Сітуацыя падобная: хмурная стомленая касір, доўгая чарга людзей, якія спяшаюцца пасля працы дадому. Перад намі мужчына, высвятляецца, што ў яго не хапае тры тысячы рублёў, каб заплаціць за ўсе прадукты (для нашых замежных чытачоў патлумачу - гэта ўсяго каля траціны даляра). Мужчына просіць «адбіць» бутэльку малака. Касір злуецца і шукае ключ ад касы, чарга нервуецца. І тут мой сябар працягвае мужчыне грошы: «Вазьміце!»

Гэта нейкая дробязь, усяго тры тысячы рублёў, але ўсе ў шоку. Сітуацыя рэзка мяняецца. Хмурная касір раптам пачынае ўсміхацца, а ў мужчыны выступаюць слёзы на вачах: «Вы мне даяце? Дзякуй вялікі, я абавязкова вам потым аддам!» «Ды што вы, супакойцеся, нейкая дробязь! У самога такое часта бывае!» «Так, вы ведаеце, і ў мяне таксама!» - з усмешкай прызнаецца касір. У чарзе людзі пачынаюць размаўляць адзін з адным: так-так, і ў мяне такое было, і ў мяне. Ну а радасць, якой надоўга зараджаемся ад гэтай сітуацыі мы з сябрам, проста не апісаць.

Словам, праз такія вось дробязі, на якія здольны кожны, Гасподзь дае велізарную ласку, несувымерную з ахвярай. І такія маленькія цуды могуць змяніць цэлы свет.

Каментары   
+1 #3 Nata 2014-01-23 08:41
Цытую Аноним:
Читаю и кажется ведь же такие простые и правильные вещи, но как в жизни в конкретных ситуациях их сложно делать.


Точно, когда сердце ожесточенное, никому и копейки дать не хочется. Но стоит разок переступить через себя, и все становится по-другому...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+3 #2 Аноним 2014-01-22 14:00
Читаю и кажется ведь же такие простые и правильные вещи, но как в жизни в конкретных ситуациях их сложно делать.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #1 admin 2014-01-22 10:15
Добавлен новый опросник на тему: katolik-gomel.by/RUS/component/acepolls/poll/17-a-kak-ty-daesh-milostynyu.html
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць