Упершыню суд аштрафаваў за абразу беларускай мовы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
За каментар у сацсетцы гомелец атрымаў штраф 230 рублёў.
27 студзеня ў Гомелі суд Навабеліцкага раёна па пратаколе раённай Адміністрацыі аштрафаваў 24-гадовага мясцовага жыхара па артыкуле 9.22 КаАП за абразу беларускай мовы. Каментар да запісу ў сацсетцы «Вконтакте» каштаваў гамельчуку максімальнага штрафу - 10 базавых велічыняў (230 рублёў).
«Белорусский язык - это разлагающий и загнивающий труп, который уже давно пора бы закопать поглубже!» - напісаў малады чалавек. Абразлівую фразу заўважыў актывіст Ігар Случак, звярнуўшыся з гэтай нагоды ў гарвыканкам. Матэрыялы былі перададзеныя ў адміністрацыю Навабеліцкага раёна, дзе пасля праверкі АУС быў складзены пратакол і разгледжаны ў судзе. Таксама прафесарам Уладзімірам Ковалем, загадчыкам кафедры рускай мовы ГДУ імя. Скарыны, была праведзена экспертыза, якая прызнала, што фраза сапраўды з'яўляецца абразай нацыянальнай мовы.
Гомелец прызнаў сваю віну і папрасіў прабачэння, адзначыўшы, што «асабліва не думаў», калі пісаў абразлівы каментар. Раней ён працаваў у міліцыі, але быў звольнены ў 2013 годзе.
Гэта першы з 1999 года суд за абразу нацыянальнай мовы ў Беларусі. Як лічыць Ігар Случак, рашэнне суда паказвае, што нельга беспакарана абражаць беларускую або якую-небудзь іншую мову, і спадзяецца, што падобных выказванняў, у тым ліку ў сацсетках, стане менш.
Чытайте таксама: Чаму мы не хочам чуць мову ў Касцёле?
Related items
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт
-
Не так як звычайна прайшоў у Мінску гарадскі Крыжовы шлях. Прычына – на фота
-
«Нельга святкаваць Вялікдзень і...» Моцнае слова арцыбіскупа Кандрусевіча на Пасху
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі