BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Без дабраславення: у касцёле адключылі звонавыя мелодыі па настаянні дзяржорганаў

Гэта адбылося пасля кампаніі па скаргах на касцёл у Ляхавічах. Вернікі спрабавалі даказаць, што не парушаюць закон.

Парафіяне касцёла Святога Юзафа ў Ляхавічах даведаліся, што ў храме давялося адключыць прайграванне мелодый новай сістэмы электронных званоў. Вернікам не паведамлялі, які канкрэтна дзяржаўны орган настаяў на такім рашэнні, аднак вядома, што пасля атрымання скаргаў на «шум» ад званоў гэтым пытаннем займаліся раённыя пракуратура, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а таксама райвыканкам. Нагадаем, кампанію супраць званоў касцёла ініцыявалі трое мясцовых жыхароў.

Як распавялі Katolik.life у парафіі, цяпер сістэма прайграе толькі бой званоў а 12-й гадзіне і перад святой Імшой. Абедзве мелодыі, якія пачыналі і завяршалі дзень, давялося адключыць – нягледзячы на тое, што ў лісце ў пракуратуру вернікі паведамлялі пра абмежаванне сваіх правоў і даказвалі, што не парушаюць закон, у якім прапісаны нарматыў шуму.

Аднак, хоць паводле закону і не абавязаны былі гэта рабіць, у парафіі пайшлі насустрач і адключылі мелодыі.

У прыватнасці горад застаўся без вячэрняй звонавай мелодыі вядомай песні-малітвы «Паненцы на дабранач» [на відэа ніжэй]. Гэта зварот да Божай Маці з просьбай аб дабраслаўленні на надыходзячую ноч. У песні ёсць, напрыклад, такія словы:

«Клопат твой рассейвае начны змрок. Усыпленым вёскам, закалыханым гарадам, Паненка, падары шчаслівую, добрую ноч!»

У парафіі дадалі, што не спыняюць малітву аб магчымасці гучання над горадам бою званоў і мелодый, а таксама аб навяртанні да Бога тых, хто скардзіўся на касцёл.

Media

Last modified onПятніца, 26 Студзень 2024 16:06
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць