Надвор'е на Вербніцу: холадна, магчымы мокры снег
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Соцыум
- Add new comment
На выходных прыйдзе пахаладанне з моцным ветрам.
На бліжэйшых выходных ва ўсходняй Еўропе чакаецца пахаладанне. 9 красавіка, калі католікі і праваслаўныя будуць святкаваць Вербную (Пальмавую) нядзелю, на большай частцы тэрыторыі Беларусі, Украіны і еўрапейскай частцы Расіі чакаецца воблачнае і халоднае надвор'е, месцамі пройдуць дажджы, магчымы ліўні і мокры снег.
Па прагнозах беларускага Гідрамета, у Вербную нядзелю ў краіне будзе воблачна, чакаецца паўночны і паўночна-заходні вецер з парывамі да 14 метраў у секунду. Прагназуюць дажджы, месцамі моцныя, а ў Гомельскай вобласці - мокры снег.
Тэмпература паветра па краіне - ад 4 да 8 градусаў цяпла. Прыкладна такую ж тэмпературу прагназуюць у Маскве, Кіеве, Варшаве і Вільні, але без ападкаў. Сярод беларускіх гарадоў крыху цяплей будзе ў Брэсце і Гродне, таксама воблачна, але з праясненнямі.
Па традыцыі праваслаўных і католікаў, у Пальмавую нядзелю вернікі выстройваюцца перад храмам для асвячэння букетаў з вербаў, папараці, пальмаў. Звычайна ў гэты час стаіць цёплае надвор'е, але апошнія два гады католікі таксама святкавалі Вербніцу пад снегам.
Related items
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
Толькі мужчыны. У Беларусі зацвердзілі, хто можа служыць пры алтары ў касцёлах
-
Чаму ў Беларусі каталіцкія кнігі выдаюцца па-руску, спыталі вернікі