Усміхніся: курцоў у Беларусі аднеслі да пакутнікаў :)
- Written by katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
На пачках цыгарэт пераклад на беларускую мову зрабілі з грубай памылкай.
Чарговы моўны кур'ёз: на пачках цыгарэт з-за кепскага ведання беларускай мовы медыцынскія чыноўнікі зрабілі папераджальную карцінку з надпісам, які ўтрымлівае пацешную, але грубую памылку. Міністэрства аховы здароўя папярэдзіла аб тым, што курцоў можа чакаць «пакутніцкая смерць» - так пераклалі з рускай мовы «мучительная смерть», але ў выніку атрымалася «мученическая». На самой справе правільны пераклад - «пакутлівая смерць».
Пакутнікамі ж лічаць тых, хто прыняў пакуты і быў забіты за вызнанне веры. У Каталіцкай царкве пакутніцтва лічыцца адной з падставаў для распачацця працэсу па прызнанні чалавека святым. У хрысціянстве пакутнікі складаюць адзін з самых старажытных лікаў святых.
А што тычыцца палення тытуню, у Касцёле гэта зусім не ўхваляюць. Нагадаем, нядаўна Папа Францішак цалкам забараніў продаж цыгарэт на тэрыторыі Ватыкана, паколькі «даход ад продажу чагосьці, што ставіць пад пагрозу жыццё, не можа быць апраўданы ніякім чынам».
Related items
-
Трохі экзотыкі з... Бранска, дзе мясцовых католікаў амаль не засталося
-
Не толькі на вуліцы: удзельнікі працэсіі Божага Цела ў Гродне масава сведчылі аб сваёй веры ў сацсетках
-
З розніцай у 13 разоў выдзелена дзяржпадтрымка на праваслаўны і каталіцкі «духоўныя цэнтры» Беларусі
-
Чаму ў Беларусі мала святароў і жадаючых імі стаць – меркаванні вернікаў
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў