«Сэлфі незалежнасці» з удзелам дэпутата зрабілі ля мінскага касцёла на Залатой Горцы
- Written by Katolik.life
- Published in Соцыум
- Add new comment
Удзельнікам акцыі #селфінезалежнасьці стала дэпутат беларускага парламента.
У Мінску праходзіць акцыя «Сэлфі незалежнасці», падчас якой мінчукі фатаграфуюцца ля знакавых архітэктурных аб'ектаў, размешчаных на праспекце Незалежнасці беларускай сталіцы. Акцыя прымеркаваная да 100-годдзя абвяшчэння БНР (Беларускай Народнай Рэспублікі), якая паклала пачатак суверэнітэту краіны. БНР была абвешчана 25 сакавіка 1918 году.
9 лютага, у рамках акцыі, група з 12 чалавек зрабіла сэлфі ля каталіцкага храма Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) або, як яго таксама называюць, касцёла на Залатой Горцы. Старадаўні храм размешчаны па адрасе пр. Незалежнасці, 44а. У сэлфі ля касцёла прыняла ўдзел кіраўнік "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алена Анісім, якая таксама з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
- Мне пашчасціла паўдзельнічаць у важнай мабільнай імпрэзе. Выдатнае падвядзенне выніку за пяцідзённы працоўны тыдзень - фактычна гэта ўзнагарода быць разам з такімі людзьмі. Дзякуй, сябры! - напісала дэпутат у Facebook.
У рамках сэлфі праходзіў конкурс, адным з пераможцаў якога стала «спадарыня Ала з касцёла», яна далучылася да «мабільнай акцыі».
Related items
-
Вось як аднавілі капліцу, якую знёс п'яны кіроўца на Смаргоншчыне
-
Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
-
Каталіцкаму святару ў Беларусі вынеслі прысуд
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм