Арыштаванаму святару з Віцебска пагражаюць крымінальнай справай
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
Яго абвінавачваюць на падставе паведамленняў у чаце з выказаным асабістым меркаваннем
У праўладных пабліках з'явіліся публікацыі пра каталіцкага святара, пробашча парафіі Святога Духа, ксяндза Андрэя Вашчука, якога асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, святара абвінавацілі ў "парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў", але ў якім канкрэтна дзеянні ўгледзелі "незаконнае пікетаванне", невядома – суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Праўладны паблік, блізкі да сілавікоў, паведамляе, выкарыстоўваючы мову нянавісці і абразы, што разглядаецца пытанне ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да святара. Яго могуць абвінаваціць у закліках да ўдзелу ў дэманстрацыях у 2020 годзе. У публікацыі прыводзяцца паведамленні з Телеграм-чата, якія нібыта пісаў ксёндз Андрэй. У гэтых паведамленнях выказваецца меркаванне аб тым, што адбываецца.
Вернікі працягваюць маліцца за святара і спадзяюцца, што ён выйдзе на волю пасля 15 сутак ізалятара. Калі справу ўсё ж завядуць – гэта будзе першы палітычна матываваны крымінальны пераслед у дачыненні да каталіцкага святара. Нагадаем, раней святароў у Беларусі затрымлівалі і судзілі па адміністрацыйных артыкулах.
Related items
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»
-
У чым сімвалізм, новыя дэталі і пры чым польскі святар да сітуацыі з грэка-католікамі Брэстчыны
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт