Што распавядалі па ТБ пра Чырвоны касцёл ды іншыя святыні 25 гадоў таму? У сетку выклалі аблічбаваныя запісы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Соцыум
- Add new comment
«Дзівоснаму храму, увасабленню веры, людской памяці і любові выпаў незайздросны лёс, як і многім храмам Беларусі», – гаварылася ў перадачы 1998 года.
Так супала, што да сумнай даты – гадавіны закрыцця Чырвонага касцёла ў Мінску, якая адзначаецца 26 верасня, у YouTube з'явіўся запіс перадачы беларускага дзяржаўнага тэлебачання 1998 года з серыі «Архітэктурныя помнікі Беларусі». У перадачы як раз распавядаецца пра храм Святога Сымона і Святой Алены.
Гаворачы пра тое, што савецкія ўлады зачынілі касцёл, дыктар адзначае:
«Дзівоснаму храму, увасабленню веры, людской памяці і любові выпаў незайздросны лёс, як і многім храмам Беларусі».
На жаль, цяпер Чырвоны касцёл перажывае новы трагічны віток свайго лёсу.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Дарэчы, на тым жа канале можна паглядзець старыя перадачы і пра іншыя каталіцкія храмы – напрыклад, пра Фарны касцёл у Навагрудку. Канал створаны групай энтузіястаў, якія знаходзяць, аблічбоўваюць і выкладваюць у сетку старыя запісы беларускага тэлебачання.
Media
Related items
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
«Вельмі складаная сітуацыя». Апошняя справа біскупа Велікасельца патрабуе падтрымкі
-
Беларуская праваслаўная царква заклікала не верыць ШІ-святарам