BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Святару ў Мінску вынеслі суровы прысуд па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве»

Пробашч касцёла ў Валожыне ксёндз Генрых Акалатовіч не прызнаваў сябе вінаватым. Ніхто з епіскапату і Нунцыятуры не прыйшоў на прысуд.

Мінскі абласны суд 30 снежня вынес прысуд па справе пробашча каталіцкай парафіі ў Валожыне ксяндза Генрыха (Генадзя) Акалатовіча. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але як стала вядома вернікам, святара асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

64-гадовага пробашча, які мае цяжкія хваробы, судзілі па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве». Пасля затрымання ён правёў за кратамі ўжо больш за год – у СІЗА КДБ, пакуль складалі справу, і затым у чаканні суда і падчас самога працэсу, які доўжыўся больш за месяц. За ўвесь гэты час ніякай інфармацыі пра справу святара не з'явілася. У чым канкрэтна яго абвінавачваюць, застаецца невядомым і цяпер – суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Працэс вёў суддзя Уладзімір Арэшка, як было сказана ў раскладзе суда. Упершыню ў Беларусі з часоў камуністычнага рэжыму каталіцкага святара судзілі па крымінальным палітычным артыкуле.

Вернікі таксама даведаліся, што ні Мітрапаліт, ні іншыя біскупы, ні святары, ні сакратар Апостальскай нунцыятуры не прыйшлі на прысуд: «Страх большы, чым у 30-я гады. Тады, напэўна, было больш салідарнасці».

Лёс забраных грошай, якія належалі парафіі і святару, пакуль дакладна невядомы вернікам. Верагодна, грошы канфіскаваныя.

Раней з тых рэдкіх лістоў, якія прапускалі ад ксяндза Генрыха, было зразумела, што ён не лічыць сябе ў чым-небудзь вінаватым. Ён пісаў, што спадзяецца толькі на Бога і прасіў не спыняць малітву.

Нагадаем, святар не раз станавіўся героем матэрыялаў дзяржаўнай прэсы. У адным з артыкулаў падкрэслівалася, што пробашч заўсёды размаўляе на беларускай мове, яго ведаюць як сапраўднага патрыёта Беларусі. Ксёндз Генрых вядомы тым, што яшчэ з савецкіх атэістычных часоў дапамагаў адраджаць Каталіцкую Царкву ў рэгіёнах.

Ён нарадзіўся ў Баранавіцкім раёне, падпольна вучыўся на святара і ў 1984 годзе скончыў семінарыю ў Рызе. Спачатку яго накіравалі служыць у Браслаў, затым у Ракаў. У той час у БССР не было яшчэ ніводнага біскупа, не было касцёльнай структуры. Ксяндза Генрыха прасілі аб дапамозе вернікам на ўсходзе рэспублікі. З Ракава ён прыязджаў у Гомель, Бабруйск, Магілёў, Барысаў, Дзяржынск, дапамагаў пісаць просьбы аб рэгістрацыі парафій.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць