BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Францішак: касцёлы – не для вядзення бізнесу

Вернікі абураюцца, калі бачаць цэннікі на хрышчэнне, бо Божае выратаванне заўсёды павінна быць бясплатным.

Касцёлы ніколі не павінны станавіцца месцамі для вядзення бізнесу, нагадаў папа Францішак 21 лістапада 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. У сваёй гаміліі Пантыфік пахіліўся над знакамітым евангельскім урыўкам пра выгнанне гандляроў са святыні (Лк 19,45-48). На думку Святога Айца, моцны жэст Езуса быў актам ачышчэння, таму што святыня была апаганена, а разам з ёй увесь Божы народ – апаганены грахом згаршэння. Людзі, якія прыходзілі ў святыню, шукалі Бога, маліліся, але павінны былі мяняць манеты, каб зрабіць ахвяраванне. Пераўтварэнне святога месца ў месца для вядзення бізнесу, паводле Папы, было сапраўдным згаршэннем для людзей.

Таксама і сёння вернікі горшацца, калі бачаць цэннікі на хрост, благаслаўленне, інтэнцыю для св. Імшы, заўважыў Пантыфік. Францішак распавёў пра выпадак, калі ў адным з касцёлаў на цэлебрацыю сакрамэнту сужэнства выдзялялася толькі 20 хвілін, з адпаведным коштам за гэта. Каб сакрамэнт быў удзелены ў рамках св. Імшы, вернікам прыходзілася плаціць падвойны кошт – за 40 хвілін. Гэта, на думку Пантыфіка, было здачай святыні ў арэнду – сапраўдным грахом згаршэння.

Пантыфік перакананы, што калі святары або свецкія, што служаць у касцёле, пачынаюць рабіць бізнес на выкарыстанні святыні – гэтым правакуюць людзей. Народ Божы, у сваю чаргу, здольны прабачаць сваім святарам слабасці і грахі, але ёсць дзве рэчы якія ён “прабачыць не можа: прывязанасць святара да грошай і яго кепскія адносіны да людзей”, - сказаў Францішак.

Божае збаўленне заўсёды павінна быць бясплатным, нагадаў Папа і заклікаў хрысціян захоўваць касцёлы чыстымі ад фінансавых злоўжыванняў і прымаць усіх, хто тыды прыходзіць, з любоўю.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць