Францішак: свет без ядзернай зброі магчымы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
У цяперашні час у свеце – каля 17 тыс. атамных бомб, што азначае 85-працэнтнае зніжэнне іх колькасці ў параўнанні з перыядам заканчэння халоднай вайны.
Ядзернае стрымліванне і пагроза ўзаемнага знішчэння не могуць быць падставай этыкі братэрства і мірнага суіснавання народаў і нацый, напісаў Святы Айцец у звароце да ўдзельнікаў Канферэнцыі па гуманітарных наступствах прымянення ядзернай зброі, якая пачалася 8 снежня 2014 г. у Вене. У ёй удзельнічаюць 800 дэлегатаў з больш чым 150 краін. “Я перакананы, што імкненне да міру, якое глыбока ўкаранілася ў чалавечым сэрцы, прыносіць плён у канкрэтных спосабах гарантавання, што ядзерная зброя будзе забаронена назаўжды на карысць нашага агульнага дома”, - адзначыў Папа. Ён лічыць, што “свет без ядзернай зброі магчымы”.
Святы Пасад заўсёды выступаў супраць выкарыстання, валодання і распрацоўкі ядзернай зброі, аб чым сведчыць, напрыклад, энцыкліка св. Яна XXIII “Pacem in terris”. Тым не менш, падчас халоднай вайны ў 80-х гадах ХХ ст. прымаў выкарыстанне ядзернага стрымлівання у якасці ўмовы, каб пазбегнуць горшых наступстваў, але не як каштоўнасць саму па сабе.
Распаўсюджанасць гэтага віду зброі ў шматпалярным свеце, разам з пагрозай крадзяжу ядзерных матэрыялаў тэрарыстамі, зрабіла яго больш небяспечным, чым калі-небудзь. І таму Апостальская Сталіца вярнулася да прынцыпу, што ўладанне ядзернай зброяй з’яўляецца цалкам непрымальным.
У цяперашні час у свеце – каля 17 тыс. атамных бомб, што азначае 85-працэнтнае зніжэнне іх колькасці ў параўнанні з перыядам заканчэння халоднай вайны, калі іх колькасць складала 70 тыс. Аднак, як папярэджваюць эксперты, гэта скарачэнне стварыла “ілжывае пачуццё бяспекі” сярод людзей, якія прымаюць ядзерную пагрозу як нешта абстрактнае.
Related items
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Адбылася Імша беларускага епіскапату за мір для Украіны і Святой Зямлі – але непрыкметна
-
У кіеўскім касцёле паказалі, як саграваюць людзей у маразы
-
Дзяржсакратар ЗША запэўніў кіеўскага біскупа, што кожны дзень моліцца за Украіну