У Латвіі забілі законную сястру беларускага паходжання
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Гэта яшчэ адна страта Каталіцкага Касцёла ў Латвіі за апошні час.
У Латвіі забілі каталіцкую манахіню. 70-гадовая Леаніда Татарчук, якая паходзіла з Беларусі, належала да Кангрэгацыі Дачок Беззаганнай Марыі, заснаванай Ганаратам Казмінскім у 1891 годзе ў Рызе. Сястра законная знікла 6 снежня, калі вярталася дадому з парафіяльнага касцёла пасля ранішняй Імшы. Пошукі паліцыі былі не далі.
Толькі 14 снежня знявечане цела манахіні знайшлі. Яно было схавана ў кустах каля дома законных сясцёр. Хутчэй за ўсё яно было падкінута. Застаецца невядомым, калі манахіня памерла і хто з'яўляецца забойцам.
Гэта яшчэ адна страта Каталіцкага Касцёла ў Латвіі за апошні час. За дзень да знікнення с. Леаніды ў аўтамабільнай катастрофе каля Сувалак загінулі дзве польскія манахіні з гэтай кангрэгацыі, якія працавалі ў Рызе.
Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё Catholic.by.
Related items
-
Сваю «Радаўніцу» адзначылі і католікі – у адзіным такім месцы ў Беларусі
-
Несправядліва. З'явілася версія аб падставе для зняволення каталіцкага святара ў Беларусі
-
У беларускім Касцёле адрэагавалі на крытыку ў адрас Папы – але не афіцыйна
-
Папа Рымскі адказаў на крытыку: «Я не баюся адміністрацыі Трампа»
-
Каталіцкага манаха з Мінска прызвалі на ваенныя зборы? Аказалася, жарт