BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Кардынал: нішто не можа апраўдаць злачынствы ІД. Папа хоча ляцець у Ірак

Іерарх прызнае, што разумее заклапочанасць хрысціян у адносінах да ісламу.

Напярэдадні тэракту ў Парыжы, дзе загінулі 12 чалавек, супрацоўнікі рэдакцыі Charlie Hebdo і паліцыі, кардынал Жан-Луі Таран, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу заявіў, што ні адна рэлігія не можа апраўдаць злачынствы, учыненыя Ісламскай Дзяржавай. У інтэрв’ю французскай каталіцкай газеце “La Croix” ён нагадаў пра намаганні Апостальскай Сталіцы, каб мусульманскія лідэры цвёрда і адназначна дыстанцыяваліся ад дзеянняў фундаменталістаў. Ватыканскі іерарх сказаў, што некаторыя асобы мелі мужнасць зрабіць гэта. Тым не менш, трэба, каб гэта насіла трывалы характар і было не проста рэакцыяй на абурэнне міжнароднай супольнасці.

Па словах кардынала Тарана, партнёры па дыялогу, які вядзе Святы Пасад, ужо бачаць, што злачынствы фундаменталістаў вырастаюць з культуры, у якой мусульмане ад вельмі маладога ўзросту гуляюць са зброяй, а ў школе даведваюцца, што хрысціяне гэта няверныя. Такім чынам, сёння асноўны акцэнт павінен быць зроблены на адукацыю новых пакаленняў. Іерарх прызнае, што разумее заклапочанасць хрысціян у адносінах да ісламу. Нагадвае, аднак, што мусульмане, гэта не аднастайная супольнасць і ў адносінах да іх трэба сцерагчыся недахопу інфармаванасці.

У той жа час стала вядома, што Папа Францішак хоча паляцець у Ірак. «Усяго на адзін дзень: вылет з Рыма, прыбыццё ў Багдад, прывітанне ўладаў. Далей Эбрыл, на поўначы, каб убачыць, сустрэць, абняць хрысціянскіх бежанцаў з Масула, цэлебраваць Імшу, і нарэшце вярнуцца ў Рым, вечарам таго самага дня», - распавёў у інтэрв’ю італьянскаму выданню “Avvenire” французскі кардынал Філіп Барбарэн. За некалькі апошніх месяцаў ён наведаў Ірак ужо двойчы. Напачатку снежня 2014 г. з амаль сотняй вернікаў Ліёнскай архідыяцэзіі ён прыбыў у Эбрыл, каб выказаць іракскім бежанцам матэрыяльную і духоўную салідарнасць і перадаць відэапасланне папы Францішка. “Мы ехалі туды, каб будаваць дамы і школы, прывесці лекі, устанавіць малітоўныя сувязі паміж сем’ямі, і нават абмяняцца фотаздымкамі – каб бачыць аблічча чалавека, за якога молішся”, - распавёў пурпурат. Удзельнікі пілігрымкі арганізавалі працэсію са свечкамі ў горадзе Эбрыл, у якой прынялі ўдзел каля 10 тыс. чалавек – не толькі хрысціяне, але і мусульмане.

Перад адлётам на Блізкі Усход кардынал Барбарэн сустракаўся з Пантыфікам і горача заклікаў ляцець разам. “Я вазьму Вас з сабой і прывязу ў Ірак”, - казаў ён. Папа “засмяяўся і вырашыў запісаць відэапасланне, вельмі цудоўнае, якое нам даверыў, каб сказаць іракскім хрысціянам: дзякуй за вашу вернасць Хрысту, ад Якога ніхто з вас не адмовіўся”, - падзяліўся французскі іерарх.

radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць