BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: малітва "Ойча наш" - інструкцыя прабачэння

Езус кажа Пятру дараваць “семдзесят сем разоў”, што эквівалентна слову “заўсёды”.

Малітва “Ойча наш” з’яўляецца своеасаблівай “інструкцыяй” для тых, хто патрабуе Божага прабачэння – шчыра раскаяцца ў сваіх грахах, ведаючы, што Бог заўсёды даруе, і дараваць іншым з такой жа шырынёй сэрца. Аб гэтым казаў 10 сакавіка 2015 г. папа Францішак у сваёй гаміліі на ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты. Бог усемагутны, заўважыў Папа, але і Яго ўсемагутнасць спыняецца перад зачыненымі дзвярыма чалавечага сэрца, якое не мае намеру дараваць тым, хто пакрыўдзіў. Натхненнем для Францішка стаў фрагмент Евангелля, дзе Езус кажа Пятру дараваць “семдзесят сем разоў”, што эквівалентна слову “заўсёды”. Пантыфік падкрэсліў, што прабачэнне Бога для нас і наша прабачэння для іншых цесна звязаны паміж сабой.

Прабачэнне павінна быць шчырым, ад усяго сэрца – сэрца павінна быць прынесена ў дар таму, хто цябе пакрыўдзіў, лічыць Папа. Дынаміка прабачэння заключана ў малітве “Ойча наш”: “І адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым”. Езус вучыць нас, што прасіць прабачэння – гэта не проста выбачыцца. Гаворка ідзе па-першае, аб поўным прызнанні свайго граху і ідалапаклонства, а па-другое, аб веры ў тое, што Бог заўсёды даруе. І жадае, каб так было і ў маім выпадку адносна іншых, адзначыў Пантыфік. Калі чалавек не прабачае, зачыняе дзверы для Божага прабачэння. 

Адным словам, рэзюмаваў Францішак, “прабачэнне, што Бог сведчыць табе” патрабуе “прабачэння, якое ты сведчыш іншым”, перадае radiovaticana.va.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць