Украіна адмовілася прымаць «гендэрную папраўку»
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Законы на карысць меншасцяў запалохваюць працадаўцаў.
Дэпутаты адхілілі папраўку да Працоўнага кодэксу, якая ўводзіла гендарную ідэалогію ў заканадаўства Украіны.
На мінулым тыдні Вярхоўная Рада Украіны адхіліла новую прававую норму, згодна з якой забаранялася дыскрымінацыя ў сферы працы, у тым ліку паводле «полу, гендэрнай ідэнтычнасці, сексуальнай арыентацыі».
«Як паказвае досвед ЗША і ЭЗ, такія папраўкі на карысць сексуальных меншасцяў даюць ім вялікія магчымасці. У любой краіне такія папраўкі правакавалі буру позваў у суд па кожным выпадку, калі "ЛГБТ-прадстаўніка" адмаўляліся браць на працу. У выніку працадаўцаў запалохалі, і гамасэксуалісты атрымалі прывілеяваны стан», — каментуць падзею ўкраінскія хрысціянскія нацыяналісты.
«Украіна — краіна з моцнай сямейнай традыцыяй. А гэта тое, што трэба абараняць», — гаворыцца на іхным сайце.
Тэрмін «гендарная ідэнтычнасць» уведзены прыхільнікамі т. зв. «гендарнай» ідэалогіі і дазваляе ім аддзяліць афіцыйны пол чалавека ад біялагічнага, што цалкам супярэчыць каталіцкаму светапогляду.
Такім чынам ва Украіне пол быў бы аб'яўлены не натуральнай біялагічнай рэчаіснасцю, а пытаннем выбару і самавызначэння, піша Сatholic.by.
Чытайце таксама:
Related items
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату
-
Упершыню за апошнія гады католікам у Баранавічах дазволілі правесці Крыжовы шлях вуліцамі горада
-
Дзяржорганы звярнуліся да святароў з просьбай дапамагчы ў далікатнай справе
-
Пад Мінскам плануюць пабудаваць новы касцёл – якім ён будзе
-
Ліквідавана арганізацыя, але не супольнасць. Як жывуць парафіі, якія не прайшлі рэгістрацыю