У Берліне забіты сын уніяцкага святара з Беларусі
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Глеб планаваў жыць у Германіі, у яго застаўся маленькі сын.
У адным з паркаў Берліна забілі 28-гадовага беларуса Глеба Маліноўскага. Па паведамленні нямецкай паліцыі, малады чалавек вяртаўся позна пасля працы, на яго напалі і ўдарылі нажом. Абставіны трагедыі пакуль высвятляюцца.
Бацька Глеба - грэка-каталіцкі (уніяцкі) святар Яўген Маліноўскі, які раней жыў у Віцебску, а пазней пераехаў з сям'ёй у Баранавічы. У сям'і Маліноўскіх засталося шэсць дзяцей. Глеб вучыўся ў БДУ, але пасля «Плошчы» ў Мінску паступіў па праграме Каліноўскага ў кракаўскі універсітэт. У Глеба застаўся ў Германіі маленькі сын.
Related items
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Паранены святар у Польшчы даў сведчанне аб Евангеллі на мільённую аўдыторыю
-
У Мінску легендарны майстар адкрыў дабрачынны барбершоп. Ён каталіцкі
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
«Адукаваны, дастойны». Якія чаканні ў грэка-католікаў Беларусі пасля змены кіраўніка