Католікі Беларусі маліліся аб ахвярах тэрактаў у Парыжы
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Зло не пераможа - апошняе слова будзе за Езусам Хрыстом.
У мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі 14 і 15 лістапада прайшлі святыя Імшы за загінулых падчас тэрактаў у Парыжы 13 лістапада, а таксама родных і блізкіх ахвяраў трагедыі. Маліліся аб іх у каталіцкіх святынях і іншых гарадоў Беларусі.
Падчас казання ў гомельскім касцёле вікарый парафіі айцец Кшыштаф адзначыў, што навіна аб тэрактах у Парыжы ў многіх выклікала страх.
- Але Ісус Хрыстос кажа: не бойцеся! Так, мы бачым барацьбу дабра са злом, святла і цемры. І гэта добра, таму што гэтая барацьба заклікае нас набліжацца да Бога, толькі Ён нас умацоўвае, збаўляе. Многія спакушаюцца, губляюць веру і надзею, думаючы, што зло перамагае. Але гэтага не будзе, таму што апошняе слова будзе за Езусам Хрыстом.
Папа Францішак у Ватыкане 15 лістапада запрасіў прысутных на плошчы св. Пятра далучыцца да яго ў малітве і «даверыць Божай міласэрнасці бездапаможных ахвяраў» трагедыі ў Парыжы.
- Дзева Марыя, Маці Міласэрнасці, хай паселіць у сэрцах усіх думкі мудрасці і жаданне міру. Мы просім яе абараняць і захоўваць улюбёны французскі народ, Еўропу і ўвесь свет, - сказаў Папа.
Да малітвы за ахвяраў тэрактаў Францішак таксама заклікаў і ў сваім «Твітэры»:
- Я выказваю глыбокі боль з прычыны тэрактаў у Парыжы. Маліцеся са мной за ахвяраў і іх сем'і.
Related items
-
Вядомыя беларускія музыкі рыхтуюць новую праграму – па псальмах Давіда
-
Загадкавую капліцу пабудавалі на Міншчыне. Што пра яе вядома?
-
Дзве сястры з Беларусі склалі вечныя шлюбы ў ордэне, пра які вы маглі не ведаць
-
Уратавалі ад інфаркту. Арцыбіскуп Кандрусевіч выпісаны са шпіталя пасля аперацыі на сэрцы
-
У чым сакрэт? Упершыню за шмат гадоў хлопцы з Гомеля паступаюць у семінарыю, прычым, другі год запар