BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Разважанне на Урачыстасць Цела і Крыві Хрыстовых

“Я - хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна”.

22 мая Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, год С. Мудрасць застаецца вучням

1 чытанне — Прып 8, 22-31.

Пс 8, 4-5. 6-7. 8-9.

2 чыт. — Рым 5, 1-5.

Евангелле — Ян 16, 12-15.

“Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому, Богу, які ёсць і які быў, і які прыходзіць” (пар. Ап 1,8) “Міласэрнасць – фактычны цэнтр Евангелічнага аглашэння; гэта – Імя Самога Бога, яго Аблічча, пад якім Ён адкрываецца ў Старым Запавеце, а поўнасцю – у Езусе Хрыстусе, уцелаўленні творчай і збаўчай Любові” (Папа Бэнэдыкт ХVI).

Уся гісторыя збаўлення ёсць адкрыццём гэтай таям-ніцы, якая завяршылася праз Айца і Сына, і Духа Святога. Дакранаецца да гэтай таямніцы святы Апостал Павел у Пасланні да Рымлянаў. Кожны з нас становіцца ўдзельнікам гэтай гісторыі.

Таямніца нашага збаўлення адкрываецца перад намі этапамі. Езус гаворыць аб гэтым у Евангеллі: “Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці”. Пакуль не станем даведзеныя да стану ўбогасці сэрца, да стану ўпэўненасці ў любові Айца да грэшніка, не будзем адкрытыя на тое, што з’яўляецца праўдаю аб’яўленаю.

Убогі шукае, убогі просіць, убогі адкрыты і ўмее чакаць на аб’яўленне і ёсць у стане яго прыняць. Убогі дае сябе абагаціць праўдаю. Носьбітам тых таямніц ёсць Дух Праўды. Калі застаўся выбраным да “уладання” гэтаю таямніцаю, укрытаю на працягу вякоў ад язычнікаў, то як найменей не для эгаістычнага “карыстання” ёю. Гэтая ўкрытая мудрасць застаецца выбраным вучням Хрыстуса – аб’яўленая, адкрытая для нясення збаўлення ўсім пакаленням.

 

29 мая Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, год С. У пілігрымцы Касцёла

1 чытанне — Быц 14, 18-20.

Пс 110 (109), 1. 2-3. 4.

2 чыт. — 1 Кар 11, 23-26.

Евангелле — Ян 9, 11b-17.

“Я – хлеб жывы, які сышоў з неба” (Ян 6, 51)

Святы Апостал Павел у чытанні з Першага Паслання да Карынцянаў пераказвае нам тое, што атрымаў ад Пана Езуса на тэму ўстанаўлення Эўхарыстыі. Гэта вельмі асабістае адкрыццё Паўла, якім жыве Касцёл па сённяшні дзень. Было яно бясцэнным для Апостала і такім павінна стаць для кожнага з нас.

Пакуль не пранікнемся таямніцаю Цела і Крыві Хрыстуса, датуль не бу-дзем разумець усяго культу, звязанага з ім. Выражаецца ён у самых розных формах – адарацыі, 40-гадзінных набажэнствах, працэ-сіях вакол нашых святыняў, ці па вуліцах гарадоў і вёсак. Гэты “марш” з Езусам, укрытым у Найсвяцейшых Дарах, павінен растлумачыць нам, што і сёння Ён хоча карміць натоўпы, бо такая воля міласэрнага Айца. Яго харч неабходны, каб толькі не замучыцца нам у пілігрымцы веры да Валадарства. Ён хоча суправаджаць нас у гэтым вандраванні.

Хто не ідзе ў той пілігрымцы Касцёла разам з супольнасцю, а дабравольна выключаецца з яе, той можа загінуць. І сёння яшчэ адзін адказ Езуса на пытанне: “Ці абавязкова прымаць Святую Камунію ў кожную нядзелю?». “Я – хлеб жывы, які сышоў з неба. Калі хто будзе есці хлеб гэты, будзе жыць вечна”.

кс. Славамір ЛАСКОЎСКІ

Last modified onПятніца, 03 Чэрвень 2016 11:59
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць