BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Каталіцкай царкве ўведзена новае свята - Марыі Магдалены

Папа вырашыў падкрэсліць важнасць і годнасць жанчыны.

Папа Францішак узняў абавязковы літургічны ўспамін св. Марыі Магдалены, які адзначаецца паводле Агульнага рымскага календару 22 ліпеня, да ўзроўню свята. 10 чэрвеня 2016 г. быў апублікаваны адпаведны дэкрэт Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, падпісаны Пантыфікам 3 чэрвеня 2016 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Дадзенае рашэнне ўпісваецца ў актуальны касцёльны кантэкст, які патрабуе больш глыбокага разважання над годнасцю жанчыны, новай евангелізацыяй і веліччу таямніцы Божай міласэрнасці, заўважыў у адмысловым лісце сакратар Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, арцыбіскуп Артур Рош. Ён падкрэсліў, што яшчэ Ян Павел ІІ адзначаў не толькі важнасць жанчын у місіі Хрыста і Касцёла, але і асаблівую ролю Марыі Магдалены – першай сведкі ўваскрослага Хрыста і першай пасланніцы, якая абвясціла вучням аб уваскрасенні Пана. 

Святы Айцец Францішак прыняў сваё рашэнне менавіта ў кантэксце Юбілею Міласэрнасці, каб падкрэсліць важнасць гэтай жанчыны, якая мела вялікую любоў да Хрыста, і з Яго боку была адорнана любоўю. Заходняя касцёльная традыцыя, асабліва пасля Грыгорыя Вялікага, атаясамлівае Марыю Магдалену з жанчынай, якая намашчала ногі Езуса мірам у доме фарысея Сымона і была сястрой Лазара і Марыі.

Марыя Магдалена ўваходзіла ў групу вучняў Хрыста, была з Ім аж да смерці на крыжы, а ў садзе, дзе знаходзілася магіла, стала першай “сведкай Божай міласэрнасці”. Евангелле паводле св. Яна апавядае, што яна плакала, бо не знаходзіла цела Пана, а Езус змілаваўся над ёй, даўшы пазнаць сябе як Настаўніка, перамяняючы яе слёзы ў пасхальную радасць.

Словы Хрыста, скіраваныя да яе ў “садзе ўваскрасення”: “Не затрымлівай Мяне” (Ян 20,17), маюць агульнакасцёльнае значэнне і з’яўляюцца запрашэннем увасці ў досвед веры, які пераўзыходзіць усе чалавечыя разуменні Божых таямніцаў, напісаў арцыбіскуп Рош.

Марыя Магдалена стала першай, хто даў сведчанне перад вучнямі Хрыста, стаўшы “апосталам апосталаў”, таму слушна, каб літургічная цэлебрацыя ў гонар гэтай жанчыны мела ў Агульным рымскім календары такі ж узровень, як і цэлебрацыя ў гонар апосталаў, для падкрэслення асаблівасці місіі Марыі Магдалены, якая з’яўляецца прыкладам для кожнай жанчыны ў Касцёле, гаворыцца ў каментары сакратара Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў.

be.radiovaticana.va

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць