BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Стан не цяжкі, вынікаў тэстаў пакуль няма». У Докшыцах у шпіталь трапілі два браты-капуцыны і парафіяне

На працягу апошняга месяца ніхто з братоў за мяжой не быў

Двое братоў з манаскай супольнасці капуцынаў у Докшыцах захварэлі на запаленне легкіх і цяпер праходзяць курс лячэння. Таксама ў шпіталь трапілі з пнеўманіяй некалькі парафіян касцёла. Паколькі аб гэтым выпадку ўжо ходзяць чуткі і непраўдзівая інфармацыя, Katolik.life папрасіў пракаментаваць сітуацыю айца Алега Шэнду - кусташа Беларускай кустодыі ордэна меншых братоў капуцынаў. Ён пабываў у Докшыцах і паразмаўляў з лекарамі.

- У раённым шпіталі ляжаць два браты, адзін з іх святар. Ніхто з іх не знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх і не ляжыць пастаянна пад кропельніцамі. Як звычайна, перыядычна ставяць кропельніцы падчас лячэння. У абодвух братоў стан не цяжкі: яны не ляжачыя, абсалютна самастойныя. У аднаго брата трымаецца павышаная тэмпература - гэта крыху насцярожвае. У другога брата тэмпература спала. Таму няма прычын для панікі, толькі звычайнае хваляванне.

Тэсты на COVID-19 у братоў узялі, але вынікаў пакуль няма, чакаецца, што яны будуць вядомыя ў панядзелак. - Наколькі я ведаю, ні ў каго з тых захварэўшых на пнеўманію ў Докшыцах, у якіх бралі тэсты раней, каронавірус пакуль не падцвердзіўся. На працягу апошняга месяца ніхто з братоў-капуцынаў за мяжой не быў.

Паводле жыхароў Докшыц, пнеўманія ў горадзе дастаткова масавая, шпіталь запоўнены.

- Такая колькасць выпадкаў у нейкай ступені насцярожвае ў кантэксце каронавірусу, - адзначыў айцец Алег.

Што тычыцца парафіі ў Докшыцах, то яна жыве звычайнай раскладам, толькі па прычыне каронавірус людзей заахвочваюць без асаблівай патрэбы не быць на масавай Літургіі. Зараз у парафіі два святары, які цэлебруюць святую Імшу. Змен па святкаванні Вялікадня таксама пакуль няма. Katolik.life запрашае да малітвы за братоў і парафіянаў у Докшыцах.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць