BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Доўгачаканы касцёл пабудуюць у Бялынічах – якім ён будзе

Старадаўні храм, дзе знаходзілася Каралева Беларусі, забралі расійскія ўлады, а савецкія затым – узарвалі.

Нарэшце ў райцэнтры Бялынічы Магілёўскай вобласці, у горадзе, дзе з XVI стагоддзя быў каталіцкі храм, вядомы сваёй цудатворнай іконай, будзе пабудаваны касцёл-санктуарый. Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне.

Пад узвядзенне санктуарыя Маці Божай Бялыніцкай выдзелены ўчастак у 0,72 га – на скрыжаванні Ленінскай і Мічурына, на месцы знішчаных старадаўніх каталіцкіх могілак.

Пакуль у горадзе функцыянуе толькі каталіцкая капліца, якая з'явілася пасля адраджэння парафіі ў 1993 годзе. Храм у католікаў забралі расійскія ўлады ў 1876 годзе і перадалі яго праваслаўным. У 1960-я гады савецкія органы ўзарвалі касцёл і кляштар у Бялынічах.

А менавіта адсюль «родам» Каралева Беларусі – абраз, які пачытаюць і католікі, і праваслаўныя. У горадзе ўжо ёсць праваслаўны храм у гонар Маці Божай Бялыніцкай, а цяпер з'явіцца і каталіцкі. Даведаліся, якім ён будзе.

У паведамленні аб правядзенні грамадскага абмеркавання, якое працягнецца да 7 красавіка, пазначана, што на ўчастку запраектаваныя: будынак касцёла, высадка новых дэкаратыўных дрэў і кустоў, уладкаванне кветнікаў, лавак. Таксама плануецца ўзвядзенне гаспадарчага блока і мемарыяльнай капліцы – званіцы ў памяць аб знішчаных каталіцкіх могілках. Вакол будынка запраектаваны перыметральны абыход Крыжовага шляху.

Малітоўная зала разлічана максімальна на 70 месцаў. У падвальна-цокальным паверсе будуць зала на 48 чалавек, парафіяльнае бюро, клас для катэхезы. Над сакрыстыяй прадугледжаны два тэхнічныя ўзроўні для абслугоўвання алтара (заслона цудатворнага абраза Маці Божай).

Алтары і алтарныя кампазіцыі будуць выкананы з граніту, цэглы або блокаў пад венецыянскую тынкоўку. У вокнах, меркавана, будуць вітражы.

Last modified onПанядзелак, 24 Сакавік 2025 11:32
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць