Папа: патрабаванне любові да ворагаў пужае, але аб гэтым просіць Езус
- Written by katolik-gomel.by
- Published in Царква
- Add new comment
Патрабаванне любові да ворагаў пужае, але аб гэтым просіць Езус, сказаў папа Францішак у сваёй гаміліі падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 11 верасня 2014 г.
“Любіце сваіх ворагаў” – над гэтымі словамі Хрыста пахіліўся Пантыфік. Езус просіць “не адкідаць” нікога – “даць усяго сябе, даць сваё сэрца, менавіта тым, якія нас ненавідзяць, чыняць нам зло, ворагам”, нагадаў Папа. У гэтым, на яго думку, навізна Евангелля – навізна, якую складана зразумець. “Ойча, але я адчуваю, што не змагу так!” – “Калі адчуваеш, то гэта твая праблема, але хрысціянскі шлях менавіта такі!”. Гэта шлях, якому нас вучыць Езус”, - сказаў папа Францішак. Ён патлумачыў, што хрысціянскае жыццё “не самадастатковае” – яго сэнс заключаецца ў тым, каб выйсці з закрытасці ў сябе і жыць любоўю, падарыць жыццё іншым. Каментуючы літургічны евангельскі фрагмент Святы Айцец адзначыў, што Езус просіць сваіх вучняў быць міласэрнымі і не судзіць іншых. Часта “здаецца, што мы былі прызначаны судзямі для іншых: пляткарым, нагаворваем, асуджаем”. Але Пан нам кажа: “Не судзіце, і не будуць судзіць вас. Не асуджайце, і не будуць асуджаць вас”. “Кожны дзень, калі молімся “Ойча наш” мы кажам: “Прабач нам, як і мы прабачаем”. Калі я не прабачаю, як магу пытацца ў Айца: “Прабачыш мяне?”, - заўважыў Пантыфік.
Паводле Папы многім гэта можа падавацца "глупствам", якое не мае нічога супольнага з мудрасцю гэтага свету. “Ойча, але быць хрысціянінам, гэта значыць быць неразумным, у пэўным сэнсе?” – “Так! У пэўным сэнсе, так. Гэта значыць адмовіцца ад хітрасці гэтага свету і рабіць усё тое, аб чым Езус просіць”, - сказаў Францішак. “Гэта шлях Езуса – вялікадушнасць, шчодрасць: даць усяго сябе, без меры”, - падкрэсліў ён.
“Быць хрысціянінам нялёгка”, заўважыў Пантыфік і дадаў, што вучнем Хрыста немагчыма стаць толькі дзякуючы ласцы Божай: неабходны таксама і ўласныя намаганні. На заканчэнне сваёй гаміліі Святы Айцец заклікаў вернікаў прасіць Бога аб дары разумення таго, што значыць на самой справе быць хрысціянінам.
Related items
- Пад'ём у 3:30, маўчанне і ніякіх гаджэтаў. Адзіны ў свеце беларус камельдул наведаў родны горад
- Папа Рымскі прыняў у Ватыкане шамана – той папрасіў аб дапамозе
- Новага біскупа ў Беларусі прызначыў Папа Рымскі на незвычайную пасаду
- Папа Рымскі не заклікаў Украіну «падняць белы сцяг» – што ён сказаў даслоўна
- Партрэт Папы Рымскага стварае ў анлайн-рэжыме мастачка з Сібіры