BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Гарвыканкам фармуе ўчастак пад будаўніцтва другога ў Гомелі касцёла

Знішчаную савецкімі ўладамі каталіцкую парафію Ўнебаўзяцця Божай Маці ў Гомелі адрадзілі два гады таму.

На пытанне гомельскіх каталікоў, якое паступіла на СМС-лінію гарвыканкама, пра тое, калі ў Савецкім раёне Гомеля будзе выдзелены ўчастак пад будаўніцтва касцёла, апублікаваны афіцыйны адказ: «У дадзены момант ідзе фарміраванне зямельнага ўчастка пад будаўніцтва касцёла з падпісаннем акта выбару».

Нагадаем, другі ў Гомелі каталіцкі храм мяркуецца пабудаваць на праспекце Кастрычніка ў раёне корпуса ГДТУ імя Сухога. Станоўчае рашэнне аб рэгістрацыі рыма-каталіцкай парафіі Унебаўзяцця Божай Маці было прынята на пасяджэнні камісіі Гомельскага гарвыканкама ў лютым 2013 года. На працягу апошніх двух гадоў афармляюцца дакументы, вырашаецца пытанне аб выдзяленні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва касцёла. Тым часам многія вернікі штодня моляцца аб больш хуткім пачатку ўзвядзення новага храма.

Касцёл Унебаўзяцця Божай Маці яшчэ з царскіх часоў размяшчаўся ў самым цэнтры Гомеля, на месцы цяперашняй плошчы Леніна (тады - Базарнай), прыкладна ў тым месцы, дзе цяпер стаяць драмтэатр і будынак Белтэлекама. 

- У 1938 году парафію зачынілі савецкія ўлады, а ў 1940 годзе ўзарвалі храм. Мы павінны вярнуць гісторыю Гомеля і аднавіць гэтую парафію. Зараз ідзе размова аб выбары ўчастка. Гомель - другі горад пасля Мінска па колькасці насельніцтва і мае ўсяго адзін каталіцкі храм. Мы хочам пабудаваць класічны касцёл, усталяваць там арган, каб гомельцы маглі пачуць Баха, «Авэ Марыя». Без духоўнасці ідзе дэградацыя, грамадства мае патрэбу ў духоўным адраджэнні, - гаворыць дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які займаецца адраджэннем парафіі.

Біскуп таксама адзначыў, што з Савецкага раёна вернікам вельмі далёка ехаць да адзінага цяпер дзеючага касцёла, таму менавіта тут плануецца будаўніцтва другога каталіцкага храма.

Last modified onПятніца, 13 Люты 2015 09:38
Каментары   
+2 #8 Павел 2015-03-12 23:09
Цытую Сяргей:
Спадзяюся сітуацыя зменіца, // можна будзе атрымаць дазвол на адраджэнне касцёла на сваім месцы.

Але тады можа атрымацца казус, адбудаваць на старым месцы касцёл магчымасць будзе, але ён ўжо будзе адбудаваны на Рэчыцкай Шашы.


Вы ж разумееце, што гэта залежыць зусім не ад мясцовых уладаў ))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #7 Сяргей 2015-03-12 20:47
Спадзяюся сітуацыя зменіца, // можна будзе атрымаць дазвол на адраджэнне касцёла на сваім месцы.

Але тады можа атрымацца казус, адбудаваць на старым месцы касцёл магчымасць будзе, але ён ўжо будзе адбудаваны на Рэчыцкай Шашы.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #6 Павел 2015-03-12 20:21
Цытую Сяргей:
Цытую Павел:
Цытую Сяргей:
Месца які займаў гістарычны касцёл не занятае. Калі быць дальнабачным, то можно спадзявацца на аднаўленне гістарычнага касцёла Маці Божай на сваім сапраўдным месцы. У Савецкім раёне гэты класіцызм проста будзе падаўлены шматпавярховікамі, якія ствараюць навакольны пейзаж. Спадзяюся што на тым месцы будзе большы сучасны касцёл, які не згубіцца на фоне жылых дамоў.


На фото сучасны касцёл у новым мікрараёне ў Баранавічах.


Хіба месца на цяперашняй плошчы Леніна не занятае? Нават пры спрыяльных умовах, дзе канкрэтна там можна было б пабудаваць святыню?


Месца дзе стаяў касцёл сёння дакладна не занятае. Ён знаходзіўся на месцы сучаснага фантана і часткова на праезжай частцы плошчы.

Таксама вядома што пл. Леніна ў сённяшнім выглядзе не зручная ані як грамадская прастора, ані як аўтаразвязка, ані як паркоўка. І думкі аб яе рэарганіацыі вітаюць сярод архітэктараў ды чыноўнікаў ужо даўно.

Таму аднаўленне касцёла цалкам магчымае, ці то на сваім гістарычным месцы разам з рэарганізацыяй плошчы, ці з не вялікім отступам бліжэй да драматычнага тэатру, калі планіроўку плошчы не змяняць.

Пагадзіцеся, аднаўленне касцёла на плошчы куды больш рацыянальнае рашэнне, якое адпавядае гістарычнай праўдзе.

У раёне сучаснай забудовы куды лепей будзе выглядаць будынак сучасны, які адпавядае маштабу навакольнай забудовы.


Так, вы ўсё слушна гаворыце, дзякуй за ваш адказ! Гэта было б так цудоўна, але ж не ў сучасных умовах... Нават не ўяўляю рэакцыю на просьбу прадаставіць месца пад будоўлю касцёла на плошчы Леніна, калі нават пустыр у Савецкім раёне пакуль ніяк...

Але ж хто ведае, як і што будзе - для Бога няма нічога немагчымага! )))
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #5 Сяргей 2015-03-11 22:17
Цытую Павел:
Цытую Сяргей:
Месца які займаў гістарычны касцёл не занятае. Калі быць дальнабачным, то можно спадзявацца на аднаўленне гістарычнага касцёла Маці Божай на сваім сапраўдным месцы. У Савецкім раёне гэты класіцызм проста будзе падаўлены шматпавярховікамі, якія ствараюць навакольны пейзаж. Спадзяюся што на тым месцы будзе большы сучасны касцёл, які не згубіцца на фоне жылых дамоў.


На фото сучасны касцёл у новым мікрараёне ў Баранавічах.


Хіба месца на цяперашняй плошчы Леніна не занятае? Нават пры спрыяльных умовах, дзе канкрэтна там можна было б пабудаваць святыню?


Месца дзе стаяў касцёл сёння дакладна не занятае. Ён знаходзіўся на месцы сучаснага фантана і часткова на праезжай частцы плошчы.

Таксама вядома што пл. Леніна ў сённяшнім выглядзе не зручная ані як грамадская прастора, ані як аўтаразвязка, ані як паркоўка. І думкі аб яе рэарганіацыі вітаюць сярод архітэктараў ды чыноўнікаў ужо даўно.

Таму аднаўленне касцёла цалкам магчымае, ці то на сваім гістарычным месцы разам з рэарганізацыяй плошчы, ці з не вялікім отступам бліжэй да драматычнага тэатру, калі планіроўку плошчы не змяняць.

Пагадзіцеся, аднаўленне касцёла на плошчы куды больш рацыянальнае рашэнне, якое адпавядае гістарычнай праўдзе.

У раёне сучаснай забудовы куды лепей будзе выглядаць будынак сучасны, які адпавядае маштабу навакольнай забудовы.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
0 #4 Павел 2015-03-10 21:42
Цытую Сяргей:
Месца які займаў гістарычны касцёл не занятае. Калі быць дальнабачным, то можно спадзявацца на аднаўленне гістарычнага касцёла Маці Божай на сваім сапраўдным месцы. У Савецкім раёне гэты класіцызм проста будзе падаўлены шматпавярховікамі, якія ствараюць навакольны пейзаж. Спадзяюся што на тым месцы будзе большы сучасны касцёл, які не згубіцца на фоне жылых дамоў.


На фото сучасны касцёл у новым мікрараёне ў Баранавічах.


Хіба месца на цяперашняй плошчы Леніна не занятае? Нават пры спрыяльных умовах, дзе канкрэтна там можна было б пабудаваць святыню?
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+1 #3 Сяргей 2015-03-10 19:22
Месца які займаў гістарычны касцёл не занятае. Калі быць дальнабачным, то можно спадзявацца на аднаўленне гістарычнага касцёла Маці Божай на сваім сапраўдным месцы. У Савецкім раёне гэты класіцызм проста будзе падаўлены шматпавярховіка мі, якія ствараюць навакольны пейзаж. Спадзяюся што на тым месцы будзе большы сучасны касцёл, які не згубіцца на фоне жылых дамоў.


На фото сучасны касцёл у новым мікрараёне ў Баранавічах.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+4 #2 Уладзіслаў 2015-02-13 23:37
Вельмі шкада,што ў маім самым каханым месцы Гомелі-няма 2га прыгожага каталіцкага касцёлу.Трэба хутчэй рабіць,займацца і прапанаваць! Вельмі добры быў у тыя часы,нажаль страцілі,але я не супраць калі зробяць новы ў стылі класічнага беларускага віленскага барока,альбо такія велічавыя як у Віцебску,ці нешта на падобе як ў Гродна) вельмі патрэбна.
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
+7 #1 госць 2015-02-13 10:18
Атрымліваецца, два гады ўжо чакаюць вернікі, а пытанне не вырашаецца?

А такі прыгожы быў узарваны касцёл у цэнтры Гомеля:

Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць